«Мост» () — аб’яднанне мастакоў, заснаванае 7 чэрвеня 1905 года ў Дрэздэне студэнтамі архітэктурнага факультэта Вышэйшага тэхнічнага вучылішча Эрнстам Людвігам Кірхнерам, Эрыхам Хекелем, Карлам Шміт-Ротлуфам і Фрыцам Блейлем. «Мост» ставіў сваёй мэтай «прыцягнуць да сябе ўсе рэвалюцыйныя і наватарскія элементы». Мастакі «Моста», у лік якіх уваходзілі таксама Ота Мюлер і Макс Пехштэйн, былі яскравымі прадстаўнікамі нямецкага экспрэсіянізму ў жывапісе і асабліва ў гравюры на дрэве.

Катэгорыя:Мастацтва Германіі Катэгорыя:Экспрэсіянізм Катэгорыя:З’явіліся ў 1905 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1913 годзе