Я́хім Топал () ( г., Прага) — сучасны чэшскі паэт, празаік, журналіст і музыкант. Сын літаратара Ёзэфа Топала і брат музыканта і паэта Філіпа Топала.
Творчасць
Да 1898 года друкаваўся толькі ў самвыдаце. Пісаў пераважна паэзію і песенныя тэксты, якія пасля 1989 года выдаў у двух зборніках — «Miluju tě k zbláznění» і «V úterý bude válka». Супрацоўнік часопісаў «Revolver Revue» i «Respekt». За апазіцыйную дзейнасць у часы сацыялізму быў арыштаваны і змешчаны ў вар'ятню.
У 1994 годзе апублікаваў першы раман — «Сястра», постмадэрністычнае апісанне зменаў у Чэхаславакіі на пераломе 80-х і 90-х гадоў.
Беларускія пераклады Цэх д’ябла / Перакл. з чэшск. Сяргей Сматрычэнка. — Мн.: «Логвінаў», 2017.
Бібліяграфія «Miluju tě k zbláznění» (1991, «Я кахаю цябе да вар’яцтва») «V úterý bude válka» (1992, «У аўторак будзе вайна») «Sestra» (1994, «Сястра») «Anděl» (1995, «Анёл»: беларускі пераклад — у 2008 годзе ў выдавецтве «Логвінаў») «Noční práce» (2001, «Начная праца») «Supermarket sovětských hrdinů» (2004, «Супермаркет савецкіх герояў») «Kloktat dehet» (2005) «Chladnou zemí» (2009)
Спасылкі Паэзія Яхіма Топала ў часопісе ARCHE (пераклад Марыі Мартысевіч) На сайце IMDB
Катэгорыя:Паэты Чэхіі Катэгорыя:Пісьменнікі Чэхіі Катэгорыя:Дысідэнты Чэхаславакіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1962 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Празе