Дзмітрый Ягоравіч Трэмасаў (, в. Вялікае Кірдзяшава, Нараўчацкі раён, Пензенская вобласць — , г. Электрасталь) — Герой Савецкага Саюза (1942).
Біяграфія У 1936 годзе прыехаў з бацькамі ў горад Электрасталь у Падмаскоўе. У пачатку вайны працаваў на будаўніцтве ўмацаванняў пад Масквой, затым кіраваў франтавой сельгасбрыгадай у калгасе. У студзені 1943 года быў прызваны ў рады Савецкай Арміі. У складзе 212-й стралковай дывізіі ўдзельнічаў у вызваленні Беларусі ад захопнікаў. Быў у ліку першых воінаў-вызваліцеляў пінскай зямлі — яго полк выбіў акупантаў з першых населеных пунктаў на поўдні Пінскага раёна ў сакавіку 1944 года.
9 ліпеня 1944 года ў баі ў Лапаціна са сваім кулямётам уплаў фарсіраваў раку Стыр. Адзін на варожым беразе 7 гадзін адбіваўся ад немцаў кулямётным агнём і гранатамі. Утрымліваючы плацдарм, ён даў магчымасць свайму палку перагрупавацца, паспяхова фарсіраваць раку, адкінуць суперніка і вызваліць Лапаціна.
Спасылкі Трэмасаў Дзмітрый Ягоравіч Факт для гісторыі. Герой-вызваліцель Дзмітрый Трэмасаў — Ганаровы грамадзянін Пінскага раёна
Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Пінскага раёна Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Малодшыя лейтэнанты СССР