Фёдар Мікалаевіч Статкевіч (, в. Старасек, Любанскі раён, Мінская вобласць — ) — Герой Сацыялістычнай Працы (1950).

Біяграфія Пасвіў кароў у заможных сялян, хадзіў за плугам, пакуль Статкевічы ў 1930 годзе не ўступілі ў калгас. Фёдар пайшоў на курсы механізатараў і з восені 1931 годзе пачаў працаваць на асушаных тарфяніках.

Трактарыстам ён быў і на вайне, транспарціраваў 52-міліметровую гармату. Удзельнічаў у абароне Масквы, вызваляў Беларусь, Польшчу, цяжкі ваенны шлях адзначаны многімі баявымі ўзнагародамі.

Дэмабілізаваўшыся вярнуўся ў родны саўгас. Гаспадар ка была разбурана, спалена, усё трэба было пачынаць спачатку. У 1949 годзе звяно Ф. М. Статкевіча вырасціла рэкордны ўраджай збожжавых.

Спасылкі Героі Сацыялістычнай працы