Грамадзянская гвардыя () — паліцэйскае ваенізаванае фарміраванне, якое знаходзіцца ў падпарадкаванні Міністэрства ўнутраных спраў Іспаніі. Нароўні з Нацыянальнай паліцыяй выконвае функцыі па ахове правапарадку, але, у адрозненне ад паліцыі, дзейнічае пераважна за межамі гарадоўПравоохранительные органы государств-участников ОБСЕ .

Гісторыя Грамадзянская гвардыя была створана ў 1844 годзе герцагам Франсіска дэ Аумада для барацьбы з атрадамі разбойнікаў, якія з’явіліся пасля Пірэнэйскіх войнаў з Напалеонам і наступных за імі ўнутраных канфліктаў.

Падчас грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў Грамадзянская гвардыя ў асноўным ваявала супраць прыхільнікаў Другой Рэспублікі.

1 кастрычніка 2017 года атрады Грамадзянскай гвардыі былі прыменены падчас аперацыі па прадухіленні галасавання выбаршчыкаў у Каталоніі на рэферэндуме за незалежнасць, які быў раней абвешчаны па-за законам Канстытуцыйным судом Іспаніі. У выніку беспарадкаў пацярпела больш за 900 чалавек, а гвардзейцаў абвінавацілі ў непрапарцыйным прымяненні сілы. Тым не менш некаторыя крыніцы лічаць, што гвардзейцы прытрымліваліся літары закону і выконвалі загады ў дакладнай адпаведнасці з нормамі Канстытуцыі.

Абавязкі У абавязкі Грамадзянскай гвардыі ўваходзіць: забеспячэнне грамадскай бяспекі і падтрыманне грамадскага парадку (на зямлі, на вадзе і ў паветры); забеспячэнне назірання, кантролю і абароны грамадскіх месцаў і аб’ектаў; прадухіленне злачынстваў; арганізацыя фіскальнай абароны іспанскай дзяржавы ад праяў кантрабанды і махлярства (памежны паліцэйскі кантроль, мытны кантроль, выяўленне сетак і каналаў нелегальнай іміграцыі і г. п.); забеспячэнне парадку і бяспекі на міжгародніх аўтамабільных магістралях; аказанне садзейнічання, арганізацыя дапамогі і абароны грамадзянскага насельніцтва ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый (катастроф); аказанне садзейнічання судовай паліцыі, судовым трыбуналам і супрацоўніцтва з пракурорскімі органамі ў расследаванні злачынстваў, затрыманні падазраваных асоб, падрыхтоўцы тэхнічных паліцэйскіх справаздач, збор сведкавых паказанняў і абарона сведак; збор і аналіз інфармацыі, якая мае дачыненне да грамадскай бяспекі, у асаблівасці, — да арганізацыі тэрарыстычнай дзейнасці; арганізацыя транспартнага перамяшчэння зняволеных, арыштаваных і сведкаў; ахова зброі і выбуховых рэчываў.

Адрозненні паміж гвардыяй і паліцыяй З тэрытарыяльнага пункту гледжання, зонай адказнасці нацыянальнай паліцыі Іспаніі з’яўляюцца буйныя гарады, а Грамадзянская гвардыя адказвае за астатнюю тэрыторыю краіны і мора.

З функцыянальнага пункту гледжання, нацыянальная паліцыя кантралюе міграцыйныя органы, выдачу засведчвальных дакументаў, пашпартоў, азартны бізнес, а таксама прыватную бяспеку. У кампентэнцыю Грамадзянскай гвардыі ўваходзяць пытанні кантролю за абарачэннем зброі і выбуховых рэчываў, кантрабанды, шляхоў зносін, рэгуляванне партоў і аэрапортаў.

У адрозненне ад звычайных іспанскіх паліцыянтаў і вайскоўцаў, якія могуць здымаць кватэры і жыць у іх з сем’ямі, грамадзянскія гвардзейцы пазбаўлены такога права і ўвесь час жывуць у казармах, якіх сёння па ўсёй Іспаніі налічваецца больш за 3 тыс.http://oficery.ru/security/5454 Жандармы в черных треуголках. Такі стан спраў выклікае шматлікія пратэсты з боку некаторых гвардзейцаў, якія бачаць у гэтым парушэнне сваіх агульнаграмадзянскіх правоў.

Форма і сімволіка Грамадзянскія гвардзейцы носяць асаблівую форму зялёнага колеру, а на афіцыйных мерапрыемствах — гістарычны галаўны ўбор: чорную лакіраваную трыкутку «трыкорніа», якая з’яўляецца сімвалам гвардыі. Пры нясенні паўсядзённай службы выкарыстоўваюцца зручнейшыя фуражкі з казырком.

Галерэя

Гл. таксама Ваенізаваная арганізацыя

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Ваенізаваныя арганізацыі Катэгорыя:Узброеныя сілы Іспаніі Катэгорыя:Арганізацыі грамадзянскай вайны ў Іспаніі