Ёнас Вайлакайціс (; 25 чэрвеня 1866 — 16 снежня 1944) — літоўскі дзяржаўны дзеяч, палітык, банкір і прамысловец, сябар Літоўскай Тарыбы, адзін з падпісантаў Акта аб незалежнасці Літвы 1918 года.

Адукацыю атрымаў у гандлёва-прамысловым інстытуце ў Санкт-Пецярбургу. У 1912 годзе разам з братам заснаваў банк у Коўне. У 1917 годзе ўдзельнічаў у канферэнцыі ў Вільні, праз год быў абраны сябрам Літоўскай Тарыбы. 16 лютага 1918 года прагаласаваў за незалежнасць Літоўскай Рэспублікі ад Расіі.

У 1920 годзе быў абраны ў Сейм Літвы. Ад літоўскіх хрысціянскіх дэмакратаў кіраваў бюджэтна-фінансавай камісіяй парламента. Заснаваў банк і прафсаюз.

Пасля акупацыі Літвы Савецкім Саюзам выехаў у Германію, дзе і памёр у 1944 годзе.

Катэгорыя:Палітыкі Літвы Катэгорыя:Эканамісты Літвы Катэгорыя:Члены Сейма Літвы (1920—1940)