Blanus cinereus — від паўзуноў падатраду амфізбены.

Арэал і асяроддзе пражывання Сустракаецца ў паўднёвай частцы Пірэнейскага паўвострава, на поўдзень ад рэк Эбра і Дору, а таксама ў Марока.

Яго прыроднымі месцамі пасялення з’яўляюцца , кусты міжземнаморскага тыпу, лугі, раллі і пашы ўмераных зон.

Апісанне Blanus cinereus — невялікая бязногая рэптылія, рыючы від. Дарослыя асобіны дасягаюць 10-20 см у даўжыню. Харчуецца чарвякамі і іншымі дробнымі бесхрыбтовымі. Яйцакладныя.

МСАП адносіць від да «Выклікаюць найменшыя асцярогі».

Катэгорыя:Паўзуны Афрыкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1797 годзе Катэгорыя:Амфізбены Катэгорыя:Паўзуны Еўропы