Allium chinense — від раслін з роду сямейства . У дзікім выглядзе расце ў Кітаі, культывуецца таксама ў краінах Індакітая, ў Японіі, Карэі, Інданезіі, ЗША (Каліфорнія, Гаваі), на Кубе .
Батанічнае апісанне Травяністая расліна з дробнымі даўгаватымі цыбулінамі дыяметрам 1-1,5 см. Лісце 3-5-граннае, полае, шырынёй 1-3 мм, па даўжыні амаль роўнае кветканосу (яго даўжыня складае 20-40 см). Кветкі з далікатна-фіялетавымі пялёсткамі вяночка сабраны ў рэдкакветкавы, амаль паўсферычны парасонікAllium Chinense in Chinese Plant Names (www.eFloras.org) .
Значэнне і прымяненне Выкарыстоўваецца як агароднінная расліна, а таксама ў кітайскай народнай медыцыне. Кветкі — у якасці прыправы да ежы.
Таксанамія
Катэгорыя:Эндэмікі Кітая Катэгорыя:Гародніна Катэгорыя:Флора Усходняй Азіі Катэгорыя:Цыбуля Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1827 годзе