Расійскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А. І. Герцэна () — педагагічная вышэйшая навучальная ўстанова Санкт-Пецярбурга.

Гісторыя Гісторыя ўніверсітэта пачынаецца ў 1797 годзе, калі па ўказе расійскага імператара Паўла І Пецярбургскі Выхаваўчы дом атрымаў самастойнасць і быў ураўнаваны ў правах з Маскоўскім аддзяленнем Выхаваўчага дома. Выхаваўчы дом у Санкт-Пецярбургу, мэтай якога першапачаткова была апека над сіротамі, стаў і адукацыйнай установай, дзе сіроты маглі атрымаць прафесіі гувернантак і настаўніц музыкі, моў, фізічнай культуры.

Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі Пецярбургскі Выхаваўчы дом быў рэарганізаваны ў Адзіны педагагічны інстытут. У 1919 годзе ў інстытуце адчыняецца рабочы факультэт, а ў 1920 годзе інстытуту прысвойваецца імя Аляксандра Іванавіча Герцэна. У 1923 годзе Адзіны педагагічны інстытут пераназываецца ў Ленінградскі дзяржаўны педагагічны інстытут.

21 студзеня 1991 года ўніверсітэт набыў сваю сучасную назвуГісторыя РДПУ імя Герцэна .

Адукацыйныя падраздзяленні Інстытуты Інстытут усходазнаўства Інстытут дзяцінства Інстытут дэфекталагічнай адукацыі і рэабілітацыі Інстытут замежных моў Інстытут інфармацыйных тэхналогій і тэхналагічнай адукацыі Інстытут гісторыі і сацыяльных навук Інстытут музыкі, тэатра і харэаграфіі Інстытут народаў Поўначы Інстытут педагогікі Інстытут псіхалогіі Інстытут рускай мовы як замежнай Інстытут фізікі Інстытут фізічнай культуры і спорту Інстытут філасофіі чалавека Інстытут мастацкай адукацыі Інстытут эканомікі і кіравання Факультэты Факультэт бяспекі жыццядзейнасці Факультэт біялогіі Факультэт геаграфіі Факультэт матэматыкі Філалагічны факультэт Факультэт хіміі Юрыдычны факультэт Філіялы Волхаўскі філіял Выбаргскі філіял Дагестанскі філіял Філіял у Ташкенце (Узбекістан)

Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Санкт-Пецярбурга паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Санкт-Пецярбурга