Віялéт Ледзюк (, 7 красавіка 1907, Арас, Па-дэ-Кале, Францыя ― 28 мая 1972, Факон, Ваклюз, Францыя) ― французская пісьменніца.
Біяграфія Віялет Ледзюк нарадзілася ў Арасе 7 красавіка 1907 года, пазашлюбная дачка Берты Ледзюк і Андрэ Дэбараля, сына сям’і з вышэйшай буржуазіі Валансьена, які адмоўвіўся прызнаць дзіця. З дзяцінства жыла ў сораме ад свайго нараджэнняAlex Hughes, Violette Leduc: Mothers, Lovers, and Language, Londres, WS Maney, 1994, 169 p..
Віялет навучалася ў калежы Валансьена, затым у калежы Дуэ, дзе яна сустрэлася з Ізабель П., з якой у яе завязаліся гарачыя любоўныя адносіны. У каледжы Віялет Ледзюк захапілася чытаннем літаратуры: расійская класіка, Ж. Както, Ж. Дзюамель, А. Жыд, М. Пруст і А. РэмбоÉliane Lecarme-Tabone, «VIOLETTE LEDUC», sur universalis.fr, https://www.universalis.fr/encyclopedie/violette-leduc/.
У 1925 годзе Віялет зблізілася з школьнай наглядніцай і выдатнай музыкай Дэніз Эртжэс, маладыя жанчыны сталі палюбоўніцамі. Але пра іх адносіны даведаліся ў калежы, разгарэўся скандал, маладых жанчын выключылі з установы.
У 1926 годзе В. Ледзюк разам з маці і айчымам пераехала ў Парыж і паступіла ў ліцэй Расіна. У тым годзе яна не атрымала ступень бакалаўра і пачала працаваць прэс-сакратаркай у выдавецтве Plon. Пазней яна стала асвятляць навіны пра публікацыі выдавецтва. Яна працягвала жыць у прадмесці Парыжу з каханкай Д. Эртжэс на працягу дзевяці гадоў. Маці старалася абароніць Віялету ад пазашлюбнай цяжарнасці, а таму падтрымлівала яе гомасексуальныя стасункі.
У 1938 годзе яна пазнаёмілася з Марысам Саксам (будучым аўтарам рамана «Sabbat»). У 1942 годзе ён адвёз Віялету ў Нармандыю. Там яна напісала рукапіс кнігі «L'Asphyxie (Удушша). Віялета ў той час гандлявала на чорным рынку, што дазваляла ёй зарабляць на жыццё.
У 1939 годзе яна выйшла замуж за Жака Мерсье, старога сябра, вясельнага фатографа і мастака, але пара рассталася праз год. Віялет Ледзюк зацяжарыла, але зрабіла спарон на пяці з паловай месяцах цяжарнасці, яе ледзьве выратавалі. Гэты драматычны досвед падрабязна апісаны ў рамане «Ravages» (Спусташэнні)Marine Landrot, «Violette Leduc, une écriture née du manque», sur Télérama.fr, https://www.telerama.fr/livre/violette-leduc-une-ecriture-nee-du-manque,104675.php.
У 1944 годзе Віялета Ледзюк пазнаёмілася з Сімонай дэ Бавуар і ў 1945 годзе перадала ёй копію рукапісу кнігі «L'Asphyxie» (Удушша). Гэты раман атрымаў высокую ацэнку ад Сімоны дэ Бавуар, Жан-Поля Сартра, Жана Както і Жана ЖэнеNathalie Simon, «Violette Leduc, l'amie scandaleuse de Simone de Beauvoir», sur lefigaro.fr, 6 novembre 2013, https://www.lefigaro.fr/cinema/2013/11/05/03002-20131105ARTFIG00452-violetteleduc-l-amie-scandaleuse-de-simone-de-beauvoir.php.
Сяброўства і каханне Ледзюк да Марыса Сакса падрабязна апісаныя ў іншай кнізе ― «La Bâtarde» (Байстручка). Поспех гэтай кнігі быў імгненны: яна разышлася шматасобнікавым тыражом (больш за 170 000 асобнікаў)Franziska Kutzick, «Pour une écriture de la douleur à l’ère du soupçon. L’Affamée de Violette Leduc», in: Daniel Bengsch, Silke Segler-Meßner, (éds.). Depuis les marges. Les années 1940-1960. Une époque charnière, Berlin, Erich Schmidt Verlag, 2016, p. 241-262..
Закаханая ў Сімону дэ Бавуар, яна пачала пісаць «L'Affamée» (Прагная), паэму ў прозе, летуценны дзённік закаханай жанчыны, прысвечаны С. дэ Бавуар.
Пры жыцці многія раманы пісьменніцы цэнзураваліся праз дэталёвасць і смеласць апісання лесбійскага кахання. У поўнай версіі многія яе цэнзураваныя тэксты выйшлі толькі ў 2000 годзе.
Ледзюк захварэла на рак малочнай залозы і памерла пасля дзвюх аперацый у Факоне ва ўзросце 65 гадоў. Сімона дэ Бавуар была прызнана спадчынніцай яе літаратурных правоў і ў 1973 годзе апублікавала раман «La Chasse à l'amour» (Паляванне на каханне)Isabelle Courtivron, «Violette Leduc: L'enfermée pèlerine», Les Cahiers du GRIF «Recluses vagabondes», no 39, 1988, p. 49-53..
Творчасць Яна з'яўляецца аўтарй вельмі смелых, па сутнасці, аўтабіяграфічных мастацкіх тэкстаў, якія парушаюць культурныя коды, каб вылучыць розныя тыпы сексуальнай і эмацыйнай маргінальнасці, настолькі, што яе творы часта шакавалі і абражалі публіку. Нягледзячы на тое, што па паходжанні і навучанні яна не належала да літаратурных колаў, яна, тым не менш, была прызнана як адна з лепшых аўтарак свайго часу, і карысталася моцнай падтрымкай Сімоны дэ Бавуар.
Ледзюк ― адна з пачынальніцаў аўтабіяграфічнага ці сацыялагічнага раману, зрабіла сваё жыццё асноўнай тэмай сваіх кніг. Відавочная прастата стылю, асаблівая музыкальнасць твораў надаюць ім праўдзівы, асабісты і вельмі мілы тонHervé Aubron, «Bouquet de Violette», Magazine littéraire, no 537, novembre 2013..
Творы L'Asphyxie, Gallimard, 1946, 196 p. L'Affamée, Gallimard, 1948, 196 p. Ravages, Gallimard, 1955, 477 p. La Vieille Fille et le Mort suivi de Les Boutons dorés, Gallimard, 1958, 227 p. Trésors à prendre, Gallimard, 1960, 320 p. La Bâtarde, avec une préface de Simone de Beauvoir, Gallimard, 1964, 462 p. La Femme au petit renard, Gallimard, 1965, 144 p. Thérèse et Isabelle, Gallimard 1955, 1966 La Folie en tête, Gallimard, 1970, 602 p. Le Taxi, Gallimard, 1971, 92 p.
Пасмяротныя
La Chasse à l'amour, Gallimard 1973, 407 p. Thérèse et Isabelle, texte intégral de 1954, notes et postface de Carlo Jansiti, Gallimard, 2000, 138 p. Je hais les dormeurs, illustré par Béatrice Cussol, Éditions du Chemin de fer, 2006, 57 p. Correspondance 1945-1972, lettres choisies, établies, annotées et préfacées par Carlo Jansiti, Gallimard, 2007, 512 p. La Main dans le sac, édition établie par Catherine Viollet, Éditions du Chemin de fer, 2014, 73 p.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Францыі Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Памерлі ад раку малочнай залозы Катэгорыя:Постаці ЛГБТ