«Перуджа» () — італьянскі футбольны клуб з горада Перуджа.
Гісторыя Заснаваны ў 1905 годзе. У канцы 1990-х — пачатку 2000-х гадоў каманда гуляла галоўным чынам у Серыі A, аднак у 2004 годзе выбыла ў Серыю B, і ў 2005 годзе збанкрутавалася. З 2005 па 2010 год адноўленая «Перуджа» гуляла ў Серыі C1.
У маі 2010 года клуб быў абвешчаны банкрутам і праз два месяцы пазбаўлены прафесійнага статуса. З прычыны чаго каманда была выключана з сістэмы прафесійных ліг Італіі. Сезон 2010/11 зноў адноўленая каманда пачала ў Серыі D, пасля чаго за чатыры гады тройчы павысілася ў рангу. У 2014—2020 гадах і з 2021 года «Перуджа» выступае ў Серыі B.
Дасягненні Пераможца Кубка Інтэртота: 2003
Вядомыя ігракі У клубе гулялі: Дзмітрый Аленічаў Фабіа Гроса Джэнара Гатуза Жэлька Калач Анджэла дзі Лівіа Марка Матэрацы Хідэтосі Наката Паала Росі Мілан Рапаіч Джыаната Мінгоцы
Спасылкі Афіцыйны сайт
Перуджа