Іаанна Дзмітрыеўна Хлопіна (, г. Царскае Сяло, Расія — ?) — урач-патолагаанатом. Доктар медыцынскіх навук (1955), прафесар (1956).

Біяграфія Скончыла Ленінградскі ўніверсітэт (геаграфічнае аддзяленне, 1926), Ленінградскі медыцынскі інстытут (1935).

Працавала ў Інстытуце эксперыментальнай медыцыны Акадэміі медыцынскіх навук СССР (Ленінград; 1939—1955), Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1955—1967, кафедра паталагічнай анатоміі, прафесар, у 1955—1965 гадах — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: даследаванне нервовай трофікі; развіццё трафічных язваў нейрагеннага паходжання.

Узнагароды Медаль «За працоўную доблесць».

Літаратура

Катэгорыя:Патолагаанатамы СССР