Леанід Міхайлавіч Нямцоў (нар. , в. Мазалава, Віцебскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі ўрач-гастраэнтэролаг. Доктар медыцынскіх навук (2005), прафесар (2015).
Біяграфія Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1981).
Працаваў у Ходцаўскай участковай бальніцы Сенненскага раёна Віцебскай вобласці (1982—1986, галоўны ўрач); Віцебскай гарадской бальніцы № 3 (1988—1999, загадчык гастраэнтэралагічнага аддзялення); Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1999; лячэбны факультэт, кафедра прапедэўтыкі ўнутраных хвароб, прафесар, у 2007—2008 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: гастраэнтэралогія; унутраныя хваробы.
Узнагароды Знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2006).
Літаратура Клинико-патофизиологическое обоснование особенностей формирования вариантности дисмоторики желчного пузыря при билиарной патологии : диссертация … доктора медицинских наук : 14.00.05 : защищена 16.02.2005 : утверждена 15.06.2005 / Немцов Леонид Михайлович. — Витебск, 2004. Холецистокинин сыворотки крови и клинико-функциональная вариантность билиарной патологии / Л. М. Немцов // Экспериментальная и клиническая гастроэнтерология. — 2014. — Т. 112, № 12. — С. 24—29.
Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Медыкі СССР