Іван Юр’евіч Карпук (нар. , г. Орша, Віцебская вобласць) — беларускі ўрач-стаматолаг. Доктар медыцынскіх навук (2018), прафесар.

Біяграфія Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (2007; аспірантура, 2010; дактарантура, 2017).

Працаваў у Віцебскай абласной стаматалагічнай паліклініцы (2007, урач-стаматолаг-стажор); Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 2010; кафедра агульнай стаматалогіі з курсам артапедычнай стаматалогіі, асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт, з 2018 — стаматалагічны факультэт, дэкан факультэта і адначасова прафесар кафедры агульнай і артапедычнай стаматалогіі з курсам ФПК і ПК).

Навуковыя інтарэсы: аллергалогія; імуналогія; стаматалогія.

Узнагароды Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2018), значок «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2019) і інш.

Бібліяграфія Иммунопатогенез, иммуноаллергодиагностика и профилактика непереносимости стоматологических материалов : диссертация … доктора медицинских наук : 14.03.09 : защищена 07.06.2018 : утверждена 26.12.2018 / Карпук Иван Юрьевич. — Витебск, 2018. Взаимосвязь уровней неоптерина и IFN-γ у пациентов с обострением хронического периодонтита и непереносимостью стоматологических материалов / И. Ю. Карпук // Медицинская иммунология. — 2017. — Т. 19, № 1. — С. 55—64. Взаимосвязь уровней дефензинов и метаболической активности нейтрофилов у пациентов c гиперчувствительностью к стоматологическим материалам / И. Ю. Карпук, Д. К. Новиков // Российский аллергологический журнал. — 2017. — № 1S. — С. 60—63.

Катэгорыя:Дэканы ВДМУ Катэгорыя:Стаматолагі Беларусі