«Цяжкасці перакладу» () — амерыканскі рамантычны камедыйна-драматычны фільм 2003 года, зняты рэжысёркай Сафіяй Копалай па ўласным сцэнарыі. Галоўныя ролі выканалі Біл Мюрэй і Скарлет Ёхансан.

Немалады амерыканскі акцёр Боб Харыс прылятае ў Токіа на здымкі рэкламы мясцовага віскі, што абяцае яму вялікі ганарар. Стомлены ад жыцця і шматгадовага шлюбу Боб безуважна плыве па плыні быцця, нічому не дзівячыся і даўно забыўшыся на шчырыя пачуцці. У чужой краіне яго мучае бяссонніца, ратуючыся ад якой ён забівае час у гасцінічным бары. Там ён знаёміцца з юнай і чароўнай Шарлот, якая прыехала ў Японію ўслед за сваім мужам. Двое зусім розных людзей хутка знаходзяць агульную мову, адчуўшы роднасць душ.

У аснову сцэнарыя пра людзей, якія перажываюць рамантычную меланхолію ў Токіа, былі пакладзены ўласныя ўражанні Сафіі Копалы ад гэтага горада. У 1999 годзе рэжысёрка жыла ў гатэлі падчас прасоўвання свайго першага мастацкага фільма — драмы «» — куды ў выніку і пасяліла сваіх герояў. Копала з самага пачатку меркавала, што ролю Боба Харыса мусіць сыграць Біл Мюрэй, і на працягу цэлага года спрабавала залучыць яго ў каманду, нястомна дасылаючы яму тэлефонныя паведамленні і лісты. У рэшце рэшт акцёр пагадзіўся на ролю, але не падпісаў кантракт; тым не менш Копала выдаткавала чвэрць бюджэту карціны на ганарар акцёру, не ведаючы, ці прыбудзе ён на здымкі ў Токіа.

Здымкі пачаліся 29 верасня 2002 года і працягваліся 27 дзён. Падчас здымак Копала прытрымлівалася гібкага графіка з невялікай групай і мінімальным абсталяваннем. Сцэнарый быў кароткім, і Копала часта дапускала значную колькасць імправізацый падчас здымак. Аператар фільма часцей за ўсё выкарыстоўваў выкарыстоўваў , і многія японскія дзелавыя і грамадскія месцы выкарыстоўваліся ў якасці лакацыі для здымак. Пасля 10 тыдняў мантажу Копала прадала правы на распаўсюджванне ў Злучаных Штатах і Канадзе кампаніі Focus Features, і кампанія прасунула фільм, распаўсюдзіўшы станоўчыя водгукі перад яго паказам у кінатэатрах.

Прэм’ера фільма адбылася 29 жніўня 2003 года на . 31 жніўня карціна дэманстравалася на Венецыянскім кінафестывалі, а 5 верасня — на Кінафестывалі ў Таронта, дзе была прызнана найлепшым фільмам. Кінастужка выйшла ў абмежаваны амерыканскі пракат 12 верасня, а шырокі пракат карціны пачаўся 3 кастрычніка. Пры бюджэце ў 4 мільёны долараў, карціна сабрала больш за 118 мільёнаў.

Фільм атрымаў шырокае прызнанне крытыкаў, якія асабліва адзначылі ігру Біла Мюрэя, а таксама рэжысуру і сцэнарнае майстэрства Сафіі Копалы. На 76-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар» фільм быў адзначаны ў чатырох катэгорыях і перамог у намінацыі .

Сюжэт Немалады амерыканскі акцёр Боб Харыс (Біл Мюрэй) прыбывае ў Токіа і спыняецца ў элітным гатэлі «» у цэнтры горада. Праца ў Харыса высокааплатная, і ў той жа час нескладаная — яму належыць зняцца ў рэкламе мясцовага віскі «». Тым не менш, не гледзячы на сваю вонкавую паспяховасць, Боб пакутуе на бяссонніцу. Маючы за плячыма 25-гадовы шлюб і яркую, але затухаючую акцёрскую кар’еру, ён перажывае крызіс сярэдняга ўзросту.

У адным гатэлі з Харысам пражывае маладая выпускніца Ельскага ўніверсітэта Шарлот (Скарлет Ёхансан), якая прыехала ў Токіа з мужам-фатографам Джонам (). Шарлот амаль не бачыць свайго мужа, які большую частку часу праводзіць на працы. Яна таксама адчувае сябе дэзарыентаванай, паколькі сумняецца ў сваім нядаўнім шлюбе і не ўпэўнена ў будучыні. У дадатак да сваіх унутранных праблем, Боб і Шарлот пакутуюць ад змены гадзіннікавага поясу і паспытваюць культурны шоку ў Токіа, таму часта здараецца так, што яны бавяць час у бяздзейнасці ў гатэлі.

Ноччу, пасля таго, як Боб у чарговы раз не можа заснуць, ён прыходзіць у бар, дзе бачыць Шарлот, якая сядзіць разам з мужам і яго сябрамі. Боб і Шарлот усміхаюцца адзін адному, і яна падзывае афіцыянта, каб той перадаў Харысу невялікі кубачак з арэшкамі. Пасля гэтага кожную ноч Боб і Шарлот сустракаюцца ў тым жа бары, за тым жа столікам. Аднаго разу дзяўчына запрашае Харыса скласці ёй кампанію на вечарынцы ў сваіх сяброў. Пасля ночы танцаў, спеваў і прагулак яны пранікаюцца ўзаемна цёплымі пачуццямі, якія мяжуюць з моцнай сімпатыяй.

У наступныя некалькі дзён з імі адбываецца мноства прыгод: ад наведвання лякарні і стрып-клубу да пажарнай трывогі ў гатэлі. Паміж героямі перыядычна ўзнікае нялоўкасць, як паміж людзьмі, якія адчуваюць нешта большае, чым проста сяброўскія пачуцці, але не могуць пра гэта гаварыць у сілу многіх прычын. Адзін з апошніх вечароў героі праводзяць у адным нумары, глядзяць кіно і абмяркоўваюць сваё жыццё. Упершыню за доўгі час яны спакойна засынаюць.

Перадапошнюю ноч сваёго прабывання ў Японіі Боб праводзіць са спявачкай з бара гатэля. На наступную раніцу Шарлот чуе, як жанчына спявае ў пакоі Боба, што прыводзіць да напружання паміж імі. Увечары Боб сустракае Шарлот і паведамляе, што на наступны дзень пакіне Токіа. Боб і Шарлот прыміраюцца і прызнаюцца, як ім будзе не хапаць адзін аднаго.

Надыходзіць дзень ад’езду Боба з Токіа. Ён тэлефануе Шарлот, просіць прынесці ўніз яго пінжак, але ў нумары яе няма. Праз некаторы час яна ўсё ж прыходзіць да ўваходу з пінжаком і развітваецца з ім. Ужо ў таксі, на паўдарогі да аэрапорта, Боб разумее, што не змог сказаць усё, што хацеў. Праязджаючы міма вялізнага натоўпу, Боб выпадкова заўважае Шарлот і просіць таксіста спыніцца. Харыс даганяе дзяўчыну, і яны абдымаюцца. На развітанне ён нешта шэпча ёй на вуха і цалуе ў вусны. Затым Боб накіроўваецца ў аэрапорт, каб пакінуць сталіцу Японіі.

Акцёрскі склад

Выхад і прызнанне Пракат і зборы Прэм’ера фільма адбылася 29 жніўня 2003 года на . 31 жніўня карціна дэманстравалася на Венецыянскім кінафестывалі, а 5 верасня — на Кінафестывалі ў Таронта, дзе была прызнана найлепшым фільмам. Кінастужка выйшла ў абмежаваны амерыканскі пракат 12 верасня, а шырокі пракат карціны пачаўся 3 кастрычніка. Пры бюджэце ў 4 мільёны долараў, карціна сабрала больш за 118 мільёнаў.

Спісы Падводзячы вынікі 2003 года ў вобласці кіно некаторыя крытыкі і перыядычныя выданні ўнеслі карціну ў дзясятку найлепшых фільмаў года:

1-е месца — , «The Boston Globe» 1-е месца — , «» 1-е месца — Шэры Ліндэн, «The Hollywood Reporter» 1-е месца — , «» 1-е месца — Джонатан Разенбаўм, «Chicago Reader» 1-е месца — Чарлз Тэйлар, «» 1-е месца — Кіт Фіпс, «The Onion AV Club» 1-е месца — Эн Хорнадэй, «Washington Post» 1-е месца — , «» 1-е месца — «» 2-е месца — , «ReelViews» 2-е месца — , «New York Post» 2-е месца — , «The Onion AV Club» 2-е месца — , «» 2-е месца — Роджэр Эберт, «» 2-е месца — «» 2-е месца — «» 3-е месца — , «» 3-е месца — , «New York Post» 3-е месца — , «New York Post» 3-е месца — , «Rolling Stone» 3-е месца — , «» 3-е месца — , «New York Post» 3-е месца — , «Entertainment Weekly» 4-е месца — Марк Кара, «Chicago Tribune» 4-е месца — , «Washington Post» 5-е месца — , «» 5-е месца — , «» 5-е месца — , «The Hollywood Reporter» 5-е месца — , «The New York Times» 5-е месца — , «The Hollywood Reporter» 6-е месца — , «The New York Times» 7-е месца — , «» 7-е месца — Карла Меер, «» 7-е месца — , «The Boston Globe» 8-е месца — Уільям Арнальд, «» 8-е месца — , «» 8-е месца — Скот Тобайс, «The Onion AV Club»

Без месцаў: Топ-10 — , «» Топ-10 — , «» Топ-10 — Кенет Туран, «Los Angeles Times»

Узнагароды Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 98 кінаўзнагародамі і яшчэ 133 намінацыямі.

Кінафестываль / КінапрэміяПрэмія / КатэгорыяНамінант(ы)ВынікЗалаты глобус«Цяжкасці перакладу»Сафія КопалаБіл МюрэйСкарлет ЁхансанСафія КопалаBAFTA«Цяжкасці перакладу»Сафія КопалаБіл МюрэйСкарлет ЁхансанСафія Копала, ОскарНайлепшы фільм«Цяжкасці перакладу»Найлепшая рэжысураСафія КопалаНайлепшая мужчынская роляБіл МюрэйСафія КопалаНямецкая кінапрэміяНайлепшы замежны фільм«Цяжкасці перакладу»

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-драмы 2003 года Катэгорыя:Фільмы-меладрамы 2003 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 2003 года Катэгорыя:Фільмы Японіі 2003 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-драмы Японіі Катэгорыя:Фільмы-меладрамы ЗША Катэгорыя:Фільмы-меладрамы Японіі Катэгорыя:Камедыйна-драматычныя фільмы Катэгорыя:Незалежныя фільмы Катэгорыя:Фільмы пра акцёраў Катэгорыя:Фільмы пра Японію Катэгорыя:Фільмы пра Токіа Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы на японскай мове Катэгорыя:Фільмы Сафіі Копалы Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Сафіі Копалы Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм — камедыя ці мюзікл Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Сезар» за найлепшы замежны фільм Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт) Катэгорыя:50 фільмаў, якія неабходна паглядзець, перш чым памерці