Белару́ска-ўкраі́нскі камітэ́т по́мачы ахвя́рам вайны́ ў Барнауле (Беларуская грамада ў Барнауле) — дабрачынная арганізацыя па аказанні дапамогі бежанцам Першай сусветнай вайны. Дзейнічаў з перапынкамі з пачатку 1918 да канца 1920 года.

Задачы: абарона матэрыяльных і юрыдычных інтарэсаў беларускіх і ўкраінскіх бежанцаў, культурна-асветніцкая дзейнасць сярод іх. Старшыня — Мікалай Бліадухо. Супрацоўнічаў з камітэтамі бежанцаў іншых нацыянальнасцей. У 1918 годзе ўваходзіў у Міжнародны камітэт бежанцаў у Сібіры (Барнаул). Падчас грамадзянскай вайны дзейнасць неаднойчы забаранялася ваеннымі і цывільнымі ўладамі Барнаула.

Літаратура

Васілеўскі, Ю. Р. Беларуска-ўкраінскі камітэт помачы ахвярам вайны / Ю. Р. Васілеўскі // — С. 363.

Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Расіі Катэгорыя:Барнаул Катэгорыя:З’явіліся ў 1918 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1920 годзе Катэгорыя:1918 год у Расіі Катэгорыя:1920 год у Расіі