Сутыкненні ў Трыпалі — узброенае супрацьстаянне ў Трыпалі (Лівія) паміж прыхільнікамі Фатхі Башагі і Абдэля Дбэйбе. Канфлікт двух палітыкаў адбыўся вакол пасады прэм’ер-міністра. Дбэйба і Башага лічаць менавіта сябе кіраўніком Кабінета міністраў, што вярнула краіну да двоеўладдзя.
Перадумовы 23 кастрычніка 2020 года ў Лівіі скончылася грамадзянская вайна паміж Урадам нацыянальнай згоды, які базаваўся ў Трыпалі, і Палатай прадстаўнікоў, якая знаходзілася ў Табруку.
5 лютага 2021 года бакі канфлікту дамовіліся аб стварэнні часовага ўрада на Форуме лівійскага палітычнага дыялогу, які прайшоў у Жэневе пад эгідай ААН. Абдэль Хамід Дбэйбе быў абраны прэм’ер-міністрам урада нацыянальнага адзінства, а прэзідэнцкі савет узначаліў Мухамед аль-Манфі. Умовай фармавання ўрада нацыянальнага адзінства было ўключэнне ў яго асоб, якія раней не займалі пасады ў папярэдніх кабінетах міністраў краіны. Планавалася, што гэта пераходны ўрад будзе кіраваць Лівіяй да выбараў.
Кіраўнік Урада нацыянальнай згоды Фаіз Сарадж афіцыйна перадаў уладныя паўнамоцтвы прэзідэнцкаму савету і новаму ўраду 16 сакавіка 2021 года. Такім чынам, фармальна ў Лівіі ўпершыню за сем гадоў аб’яднаўся ўрадПравительство Ливии объединилось впервые за семь лет.
21 верасня 2021 года Палата прадстаўнікоў вынесла вотум недаверу ўраду нацыянальнага адзінства, а 10 лютага 2022 года прызначыла Фатхі Башагу прэм’ер-міністрам. Дбэйбе і УНА адхілілі гэтае прызначэнне.
Бакі Урад Дбэйбе арыентаваны на Турцыю, а непасрэдна ў Лівіі абапіраецца на частку груповак Трыпалі і Місураты. Ён актыўна спрабуе падкупіць моладзь, выкарыстоўваючы дзяржаўныя фінансы для прасоўвання спецыяльнай грашовай дапамогі для маладых. У Дбэйбе ёсць план стаць будучым прэзідэнтам, нягледзячы на тое што закон, прыняты раней Палатай прадстаўнікоў, гэта забараняеПолина Коноплянко. В Ливии вновь полилась кровь: двоевластие оказывается неизбежным // Московский комсомолец : газета. — 28 августа 2022..
У сваю чаргу Башага заручыўся падтрымкай усходу краіны, у прыватнасці, Табрука, дзе размяшчаецца Палата прадстаўнікоў. Яна падтрымліваецца Лівійскай нацыянальнай арміяй пад камандаваннем Халіфа Хафтара. Характэрна, што ў ходзе грамадзянскай вайны 2010-х гадоў Башага знаходзіўся на баку праціўнікаў Табрука.
Асноўным патрабаваннем яго прыхільнікаў з’яўляецца адстаўка ўрада пад кіраўніцтвам Дбэйбе, бо той не выканаў галоўнай сваёй задачы — не былі арганізаваны выбары прэзідэнта і парламента краіны. Выбары павінны былі адбыцца яшчэ 24 снежня 2021 года, але ў апошні момант усе мерапрыемствы былі перанесены на студзень, затым на лета, а пазней яшчэ на нявызначаны тэрмін.
Атрады З боку прыхільнікаў Башагі да канфлікту далучыліся фарміраванні ЛНА Хафтара, як, напрыклад, 28-я пяхотная дывізія (брыгада ан-Навасі), 777-я брыгада, 55-ы пяхотны батальён. Яго таксама падтрымалі брыгады апалчэнцаў Зінтана, рэвалюцыянераў Трыпалі, Аль-Халбус, Аль-Марса і Абу Зрэбы. Дбэйбе аб’яднаў вакол сваёй фракцыі Упраўленне падтрымкі стабільнасці, Спецыяльныя сілы стрымлівання (RADA), атрады Эмада аль-Трабілісі, 444-ю брыгаду, 610-ю брыгаду, 301-ы батальён і 52-ю пяхотную брыгаду (апошнія чатыры — былыя часці ЛА). Ёсць інфармацыя, што яго непасрэдна падтрымалі туркі і баевікі групоўкі «Сірыйская нацыянальная армія».
Сутыкненні Раніцай 17 мая Башага распачаў спробу ўвайсці ў сталіцу, што прывяло да першага ўзброенага інцыдэнту. Палітык заехаў без узброенага суправаджэння, але падвергнуўся нападу баевікоў, саюзных Дбэйбе. Аднак апошні заявіў, што менавіта Башага быў з баевікаміClashes force Libya's Bashagha from Tripoli after brief attempt to enter.
22 ліпеня адбыліся новыя сутычкі. Адначасна паміж бакамі канфлікту пачаліся перамовы аб эвакуацыі 60 студэнтаў, якія знаходзіліся ў зоне баявых дзеянняў у адным з універсітэцкіх будынкаў раёна ФарнаджДмитрий Сотак. В столице Ливии снова начались бои // Lenta.ru : интернет-издание. — 22 июля 2022.
У канцы жніўня два прэм’ера абмяняліся завочнымі пасланнямі адзін да аднаго. Спачатку Дбэйбе заявіў, што ў Лівіі «няма іншага шляху, акрамя выбараў». Затым Фатхі Башага накіраваў ліст да суперніка, запатрабаваўшы неадкладна перадаць уладу. Пры гэтым ён назваў Дбэйбе былым прэм’ер-міністрам. У адказ яго апанент напісаў у Twitter:
Хутка, 27 жніўня, успыхнулі сутыкненні ў лівійскай сталіцы Трыпалі. Атрады Башагі вылучылі ў сталіцу дадатковыя сілы з Місураты. На некаторы час яго прыхільнікі занялі тэрыторыю міжнароднага аэрапорта ТрыпаліВ столкновениях в столице Ливии погибли семь человек, сообщили СМИ. Хутка яны былі вымушаны пакінуць свае пазіцыі ў цэнтры горада, а падмацаванне разгарнуць назадМарианна Беленькая. Два премьера на один Триполи // Коммерсантъ : газета. — № 157 (7358). — 28 августа 2022.. Да вечара на вуліцах наступіла адноснае зацішшаЛивия: не менее 32 человек погибли в результате столкновений // Euronews : телеканал..
Прыхільнікі Дбэйбе заяўлялі, што баявыя дзеянні пачаліся пасля правалу перамоваў аб прадухіленні кровапраліцця. У сваю чаргу Башага запэўніваў пра адсутнасць якіх-небудзь падобных мерапрыемстваў. Найбольш уплывовы з саюзных яму палявых камандзіраў Усама Джувейлі ў інтэрв’ю лівійскім СМІ заявіў, што баі былі выкліканы трэннямі паміж групоўкамі і няма злачынства ў тым, каб спрабаваць прывесці да ўлады кіраўніка ўрада, абранага парламентам.
2 і 3 верасня сутыкненні аднавіліся. Баі зафіксаваны ў раёне Варшафала на заходняй ускраіне Трыпалі.
Ахвяры Падчас інцыдэнту 17 мая быў забіты адзін чалавек"Libye: Combats à Tripoli après un coup de force du gouvernement rival".
Падчас баёў 22 ліпеня, паводле звестак прадстаўніка сталічнага аддзялення хуткай дапамогі Усама Алі, трое чалавек загінулі. Яшчэ двое параненых мірных жыхароў даставілі ў шпіталь.
27 жніўня, паводле першапачатковых афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, у выніку сутычак загінулі 23 чалавекі, 140 атрымалі раненні. Пазней колькасць ахвяр вырасла да 32 забітых і 159 пацярпелых.
Рэакцыя Май: Прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША заявіў, што ведамства вельмі занепакоенае гвалтам, і заклікаў усе ўзброеныя групоўкі ўстрымлівацца ад сутычак. Жнівень: Член савета старэйшын гарадскога савета Трыпалі Амар Вехеба заклікаў усіх захоўваць спакой, а таксама прыгразіў крымінальным пераследам для ўсіх, хто стаў прычынай дадзенай сітуацыі. Місія падтрымкі ААН у Лівіі заклікала бакі да неадкладнага спынення агню.
Катэгорыя:Май 2022 года Катэгорыя:Ліпень 2022 года Катэгорыя:Жнівень 2022 года Катэгорыя:Канфлікты 2022 года Катэгорыя:Гісторыя Трыпалі (Лівія) Трыпалі Катэгорыя:2022 год у Лівіі Катэгорыя:Верасень 2022 года