Камуністычная партыя В’етнама () — кіруючая камуністычная партыя ў В’етнаме.
Заснавана на ўстаноўчай канферэнцыі 3 лютага 1930 года ў Ганконгу як Камуністычная партыя Індакітая. У красавіку 1931 года КПІК была прынята ў Камінтэрн.
У маі 1941 года ва ўмовах японскай акупацыі КПІК на чарговым пленуме ЦК прыняла рашэнне аб стварэнні Лігі барацьбы за незалежнасць В’етнама. Барацьба супраць японскага і французскага каланіяльнага панавання ў канчатковым выніку прывяла да жнівеньскай рэвалюцыі 1945 года. У 1951 годзе, падчас Індакітайскай вайны, КПІК пераназываецца ў Партыю працоўных В’етнама. Сучасную назву партыя прыме толькі пасля заканчэння В’етнамскай вайны.
У 1986 годзе на 6-м з’ездзе КПВ быў прыняты новы курс партыі, названы «палітыкай абнаўлення», якая заключалася ў адмове ад планавай эканомікі і плаўным пераходзе да рыначнай эканомікі.
Літаратура
Спасылкі Сайт КПВ
Катэгорыя:Палітычныя партыі В’етнама В’етнам Катэгорыя:Партыі аднапартыйных сістэм