Медыка-дыягнастычны факультэт ГДМУ — структурнае падраздзяленне Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Гісторыя У 1996 годзе адкрыта лячэбна-дыягнастычнае аддзяленне. З 2000 года — лячэбна-дыягнастычны факультэт, з 2001 года — медыка-дыягнастычны факультэт (МДФ). У 2008 годзе медыка-прафілактычны і медыка-дыягнастычны факультэты аб’яднаны ў адзін медыка-дыягнастычны факультэт. У 2024 годзе быў наноў створаны асобны медыка-прафілактычны факультэт ГДМУ.

Кафедры У структуры факультэта (загад рэктара ад 01.03.2018 № 59) былі наступныя кафедры:

гісталогіі, цыталогіі і эмбрыялогіі; мікрабіялогіі, вірусалогіі і імуналогіі; агульнай гігіены, экалогіі і радыяцыйнай медыцыны; паталагічнай анатоміі; унутраных хвароб № 3 з курсамі прамянёвай дыягностыкі, прамянёвай тэрапіі, ФПКіП; клінічнай лабараторнай дыягностыкі, алергалогіі і імуналогіі; прапедэўтыкі ўнутраных хвароб; інфекцыйных хвароб; агульнай, біяарганічнай і біялагічнай хіміі; фізічнага выхавання і спорту.

З аднаўленнем медыка-прафілактычнага факультэта ў 2024 годзе на факультэце — наступныя кафедры:

біялагічнай хіміі; унутраных хвароб № 3 з курсам функцыянальнай дыягностыкі; гісталогіі, цыталогіі і эмбрыялогіі; клінічнай лабараторнай дыягностыкі, алергалогіі і імуналогіі; прамянёвай дыягностыкі з курсам ФПКіП; мікрабіялогіі, вірусалогіі і імуналогіі; паталагічнай анатоміі; прапедэўтыкі ўнутраных хвароб; агульнай гігіены, экалогіі і радыяцыйнай медыцыны; фізічнага выхавання і спорту.

Дэканы

Ігар Васілевіч Тарасюк (2000—2004) Ірына Аляксандраўна Новікава (2004—2006) Ірына Дзмітрыеўна Шляга (2006—2008) Андрэй Леанідавіч Калінін (2008—2013) Дзмітрый Дзмітрыевіч Радзько (2014—2015) Алена Міхайлаўна Буцянкова (2015—2016) Віктар Міхайлавіч Міцура (2016—2020) Ірына Вячаславаўна Назаранка (2021—2026) Марына Уладзіміраўна Смірнова (з 2026)

Крыніцы

Спасылкі Медыка-дыягнастычны факультэт

Катэгорыя:З’явіліся ў 2000 годзе Катэгорыя:2000 год у Гомелі