Віктар Уладзіміравіч Зінчук (нар. , г. Слуцк, Мінская вобласць) — беларускі фізіёлаг. Доктар медыцынскіх навук (2000), прафесар (2003). Правадзейны член Нью-Ёркскай акадэміі навук (1997).

Біяграфія Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1986; аспірантура, 1989).

Працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1989, лячэбны факультэт, кафедра нармальнай фізіялогіі, у 1998—2009 і з 2014 — загадчык кафедры, у 2002—2005, 2009—2014 — прарэктар па навуковай рабоце).

Навуковыя інтарэсы: кіслародзвязваючыя ўласцівасці крыві.

Сям’я

дачка Наталля Віктараўна Глуткіна (нар. 1986), урач-тэрапеўт, кандыдат медыцынскіх навукГлуткіна, Наталля Віктараўна (кандыдат медыцынскіх навук ; кардыялогія ; пульманалогія ; нар. 1986)Глуткіны — Зінчукі (дынастыя / сям’я) зяць Аляксандр Віктаравіч Глуткін (нар. 1986), урач-хірург, кандыдат медыцынскіх навукГлуткін, Аляксандр Віктаравіч (кандыдат медыцынскіх навук ; хірургія ; нар. 1986)

Узнагароды Знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2008); Медаль Францыска Скарыны (2023).

Літаратура Роль кислородсвязующих свойств крови в формировании прооксидантно-антиоксидантного состояния организма при перегревании и пирогеналовой лихорадке : диссертация … доктора медицинских наук : 14.00.17 : защищена 27.12.1999 : утверждена 17.05.2000 / Зинчук Виктор Владимирович. — Гродно, 1999. Зинчук Виктор Владимирович : биобиблиографический указатель к 50-летию со дня рождения. — Гродно, 2012. — 96 с. — Сведения доступны также по Интернету: http://library.grsmu.by/docs/biobibl/Зинчук Виктор Владимирович (к 50-летию).pdf

Зинчук Виктор Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 672. Зинчук Виктор Владимирович // Регионы Беларуси : энциклопедия : 7 т. — Минск, 2015. — Т. 4 : Гродненская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 364. Зинчук Виктор Владимирович // Минская область : энциклопедия : [в 2 т.]. — Минск, 2007. — Т. 2. — С. 114.

Катэгорыя:Фізіёлагі СССР Катэгорыя:Фізіёлагі Беларусі