Барыс Іванавіч Кляпацкі (, г. Санкт-Пецярбург, Расія — ) — хірург. Доктар медыцынскіх навук (1959), прафесар (1961). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Скончыў Ленінградскі медыцынскі інстытут (1931).

Працаваў у Ленінградскім санітарна-гігіенічным медыцынскім інстытуце (1946—1960, кафедра агульнай хірургіі, дацэнт), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1960—1966, лячебны факультэт, кафедра агульнай хірургіі, загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: патагенез, дыягностыка і лячэнне тромбааблітэрыруючых захворванняў сасудаў ніжніх канечнасцей.

Памёр 27 сакавка 1966 года, пахаваны ў г. Гродна.

Узнагароды Ордэны Вялікай Айчыннай вайны I і II ступеняў і інш.

Літаратура Остеосинтез костей предплечья и некоторые общие вопросы остеосинтеза металлическим стержнем : автореферат диссертации … доктора медицинских наук / Б. И. Клепацкий. — Ленинград, 1958. Кляпацкі Барыс Іванавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Минск, 1972. — Т. 6. — С. 34.

Клепацкий Борис Иванович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 298. Борис Иванович Клепацкий : [некролог] // Здравоохранение Белоруссии. — 1966. — № 6. — С. 93 : фото.

Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Хірургі СССР