Канстанцін Мікалаевіч Угляніца (нар. , в. Дзятлавічы, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі ўрач-анколаг. Доктар медыцынскіх навук (2002), прафесар (2004). Правадзейны член, ганаровы акадэмік Рымскай акадэміі навук «Gugliemo Marconi» (1996), правадзейны член Нью-Ёркскай акадэміі навук (1998).
Біяграфія Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1976).
Працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1979, лячэбны факультэт, кафедра анкалогіі, прафесар, у 1993—2016 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: клінічная і эксперыментальная анкалогія.
Узнагароды Медалі «За воинскую доблесть» (1970), А. Швейцэра (1996), знак «Отличник здравоохранения Республики Беларусь» (2008).
Літаратура Противоопухолевая эффективность препарата UKRAIN : клинико-экспериментальное исследование : диссертация … доктора медицинских наук : 14.00.14 : защищена 00.00.2001 : утверждена 08.02.2002 / Угляница Константин Николаевич. ― Минск, 2001. Угляніца Канстанцін Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 463—464. Угляница Константин Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 298—299. Угляница Константин Николаевич // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 316.