Канстанцін Інакенцьевіч Паварнін (21 мая (2 чэрвеня) 1877, Брэст-Літоўск, Літоўскае генерал-губернатарства — 30 лістапада 1963, Ленінград) — псіхіятр, прафесар.

Біяграфія Нарадзіўся Канстанцін Інакенцьевіч 21 мая 1877 года ў горадзе Брэст-Літоўску ў сям’і маёраАрхив ОК НИИ ухо, горла, носа. Ф. 1. Оп. 5. Д. 65. Лл. 223—224.. Яго брат-філосаф і логік .

У 1897 годзе ён скончыў ГА Орловской обл. Ф. 64. Оп. 1. Д. 2013. Л. 95. і паступіў у Ваенна-медыцынскую акадэмію. Пасля таго, як Паварнін скончыў Акадэмію, яго адправілі за мяжу на два гады для навуковага ўдасканалення. Ён вучыўся ў такіх прафесараў, як Э. Крэпелін, , , . Паварнін займаўся даследаваннямі на тэму «Разумовая працаздольнасць ў хворых раннім недаўсціпам».

У 1906 годзе Канстанцін Інакенцьевіч абараніў доктарскую дысертацыю «Увага і яе роля ў найпростых псіхічных працэсах (Эксперыментальна-псіхалагічны даследаванне)».

У 1908 годзе ён быў прызначаны памочнікам дырэктара ў Педалагічным інстытуце, а ў 1910 годзе — дырэктарам (да 1919 года). У часопісе «Веснік псіхалогіі» была апублікаваная праца Паварніна, у якой былі апісаны задачы і мэты гэтага інстытута і даследаванняў у цэлым, з доказамі іх неабходнасціПедологические институты и их роль в науке и практике // Вестник психологии. 1916. Вып. 2..

У снежні 1908 года канферэнцыяй Ваенна-медыцынскай акадэміі ён быў удастоены звання прафесара. У 1911—1915 гадах Паварнін працаваў загадчыкам лабараторыямі клінікі душэўных і нервовых хвароб ВМА. У 1913—1922 гадах быў прафесарам кафедры агульнай і эксперыментальнай псіхалогіі ў , а з 1916 года загадваў мужчынскім аддзяленнем клінікі. 9 снежня 1918 года савет выбраў яго прафесарам і загадчыкам кафедры псіхіятрыі. Паварнін арганізаваў кафедру, якой кіраваў 20 гадоў.

У 1922—1925 гадах быў прафесарам псіхалогіі , а таксама ў 1922—1923 гадах — прафесарам псіхалогіі 2-га педагагічнага інстытута імя Някрасава. З 1923 па 1930 год Паварнін быў вучоным сакратаром інстытута ўдасканалення ўрачоў, а ў 1931 годзе ён стаў загадчыкам аддзялення і клінікай псіхіятрыі гэтага інстытута пры .

У гады Вялікай Айчыннай вайны Паварнін застаўся ў Ленінградзе, а летам 1942 года пераехаў на доследную станцыю ў СПбО архива АН. Ф. 895. Оп. 3. Д. 876..

Пасля вайны ён удзельнічаў у працы аб’яднанага савета Ленінградскай групы інстытутаў АМН СССР, быў членам Таварыства па распаўсюджванні палітычных і навуковых ведаў, а таксама чытаў лекцыі маракам Балтыйскага флоту.

З 1950 года Паварнін быў прафесарам Інстытута вуха, горла, носа, загадчыкам аддзялення паталогіі гаворкі.

Канстанцін Інакенцьевіч у горадзе Ленінградзе. Пахаваны на Вялікаохцінскіх могілках.

Манаграфіі

Роля увагі і звычкі ў выхаванні характару (1904) Матэрыялы да пытання аб эксперыментальна-псіхалагічным даследаванні псіхічнахворых (1917)

Крыніцы

Літаратура

Бехтерев В. М. Объективная психология. М: Наука, 1991. Голлербах Э. Ф. Встречи и впечатления. СПб. : ИНАПРЕСС, 1998 Сохор Т. Е. Константин Иннокентьевич Поварнин — учёный, врач, педагог // Я. (А. Слинин) и Мы: к 70-летию профессора Ярослава Анатольевича Слинина / Отв. ред. А. И. Мигунов. — СПб.: Санкт-Петербургское философское об-во, 2002. — С. 633—641. — 647 с. — (Мыслители, вып. X). — ISBN 5-93597-039-2. Архивировано 3 сентября 2022 года.

Катэгорыя:Медыкі СССР