Генеральнае консульства ПНР у Мінску — дыпламатычная місія ПНР у Мінску (БССР). Размяшчалася ў будынку па Омскім завулку (цяпер вул. Румянцава), 6.
Адкрыта 20 сакавіка 1972 года. ахоплівала тэрыторыю БССР і г. Вільнюс. Функцыі консульства былі вызначаны консульскай канвенцыяй, заключанай паміж СССР і ПНР 27 мая1971 года: садзейнічаць умацаванню сяброўскіх адносін паміж ГДР і СССР, развіццю эканомікі, гандлёвых, культурных, навуковых сувязяў і турызму. У задачы консульства ўваходзіла абарона правоў і інтарэсаў ПНР, яе грамадзян і юрыдычных асоб, назіранне за выкананнем дагавораў і пагадненняў, заключаных паміж СССР і ПНР, выкананне консульскіх, натарыяльных функцый.
Гл. таксама Адносіны БССР і ПНР
Літаратура
Мінск Катэгорыя:Беларуска-польскія адносіны Катэгорыя:Дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1972 годзе Катэгорыя:1972 год у Беларусі Катэгорыя:1972 год у Польшчы Катэгорыя:Вуліца Пятра Румянцава (Мінск) Катэгорыя:Польская Народная Рэспубліка