Політэхнічны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Брэсце. Філіял Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Размяшчаецца па адрасе вуліца К. Маркса, 49.
Гісторыя Заснаваны ў 1966 годзе як Брэсцкі будаўнічы тэхнікум, з 1987 года Брэсцкі палітэхнікум. З 2003 г. дзяржаўная ўстанова адукацыі Брэсцкі дзяржаўны політэхнічны каледж. Навучанне дзённае і завочнае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. Прымаюцца асобы з базавай і сярэдняй адукацыяй. Спецыяльнасці на 2008/09 навучальны год: прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва; металарэжучыя станкі і інструменты; праектаванне і вытворчасць радыёэлектронных сродкаў; правазнаўства.
Дырэктары 1966—1972 — Міхаіл Аляксеевіч Федарук; 1972—1989 — Уладзімір Іванавіч Радчанка; 1989—2006 — Уладзімір Сямёнавіч Пунін; з 2006 — Віктар Сцяпанавіч Басаў.
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Каледжы Брэста Катэгорыя:Вуліца Карла Маркса (Мінск) Катэгорыя:1966 год у Брэсце Катэгорыя:Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт Катэгорыя:Вуліца Будзённага (Брэст)