Міхаіл Іванавіч Бушма (нар. , в. Дзяляцічы, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі ўрач-фармаколаг. Доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (2003).
Біяграфія Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1974; аспірантура, 1977).
Працаваў у Інстытуце біяхіміі НАН Беларусі (1977—1999, галоўны навуковы супрацоўнік, з 1994 — загадчык лабараторыі біяхімічнай фармакалогіі), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1999, педыятрычны факультэт, кафедра фармакалогіі, прафесар, у 1999—2014 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: рэгуляцыя метабалізму ксенабіётыкаў; біямаркеры схільнасці да арганатаксічнасці ксенабіётыкаў; распрацоўка новых лекавых сродкаў.
Бібліяграфія Витамины Е, фолиевая кислота и РР как активаторы гидроксилирующей, глюкуро- и глутатионконъюгирующей систем печени : диссертация … доктора медицинских наук : 14.00.25 : утверждена 20.12.1991 / Бушма Михаил Иванович. — Гродно, 1991. Фармакологическая активность уридина и цитидина : диссертация … кандидата медицинских наук : 14.00.25 : утверждена 31.10.1979 / Бушма Михаил Иванович. — Гродно, 1979.
Літаратура
Бушма Михаил Иванович // Заведующие кафедрами и профессора Гродненского государственного медицинского (института) университета (1958—2003). — Гродно, 2003. — С. 109—110. Бушма Михаил Иванович // Профессора и доктора наук Гродненского государственного медицинского университета. — Гродно, 2013. — С. 58. Бушма Михаил Иванович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 447—448.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне Катэгорыя:Фармаколагі СССР Катэгорыя:Фармаколагі Беларусі