Беларуская каталіцкая грамада — грамадская арганізацыя католікаў Беларусі. Створана ў 1990 годзе, першы і апошні старшыня: Фелікс Іосіфавіч Янушкевіч. Асноўныя кірункі дзейнасці: вяртанне беларускага касцёла да нацыянальных вытокаў, забеспячэнне паўнапраўнага функцыянавання ў ім беларускай мовы, выданне рэлігійнай і грамадзянскай адказнасці. Падтрымлівае сувязі з каталіцкімі арганізацыямі замежжа. З 1992 г. выдае часопісе «Хрысціянская думка». Выдала кнігу А. Станкевіча «Родная мова ў святынях» (факсіміле), зборнік вершаў А. Зязюля «З роднага загону» і іншае. Скульптурна-манументальная секцыя грамады ўдзельнічае ў распрацоўках праектаў рэстаўрацыі культавых збудаванняў, стварэнні помнікаў гістарычным асобам.

Спыніла дзейнасць у 2007 годзе ў сувязі з дасягненнем пастаўленных задач.

Літаратура

Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Каталіцтва ў Беларусі Катэгорыя:1990 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1990 годзе