Рыгор Якаўлевіч Ліберзон (, г. Севастопаль  — ) — урач-неўролаг. Доктар медыцынскіх навук (1941), прафесар. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Скончыў Казанскі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Ульянава-Леніна (1926), Дзяржаўны інстытут па вывучэнню мозга імя У. М. Бехцерава, г. Ленінград (аспірантура, 1935).

Працаваў у Крымскай абласной бальніцы (1926—1928, ардынатар); Дзяржаўным інстытуце фізічных метадаў лячэння імя І. М. Сечанова, Севастопаль (1928—1932, асістэнт клінікі нервовых хвароб); 2-гім Ленінградскім медыцынскім інстытуце (1935—1940, дацэнт кафедры неўралогіі); Ваенна-медыцынская акадэмія імя С. М. Кірава (1940—1942, дацэнт кафедры нервовых хвароб); служыў ў радах Савецкай Арміі на медыцынскіх пасадах (1942—1947); Мангольскім універсітэце, г. Улан-Батар (1947—1950, загадчык кафедры нервовых хвароб); Чэлябінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1950—1952, загадчык кафедры нервовых хвароб); Благавешчанскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1956—1961, загадчык кафедры неўрапаталогіі і псіхіятрыі); Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1961—1966, загадчык кафедры неўрапаталогіі).

Навуковыя інтарэсы: марфалагічныя змены пры сасудзістай паталогіі галаўнога мозга.

Узнагароды Медалі «За абарону Ленінграда», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», значок «Отличнику здравоохранения».

Літаратура Кровоизлияние в мозг при гипертонической болезни : патоморфология и некоторые вопросы клиники / Либерзон Г. Я. ― Благовещенск, 1962. Либерзон Григорий Яковлевич // Профессора и доктора наук Гродненского государственного медицинского университета, [1958―2013 / В. А. Снежицкий, Е. М. Тищенко]. — Гродно, 2013. — С. 130. Либерзон Григорий Яковлевич // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 251. (Год смерці 1965 памылковы.)