Яўхім Львовіч Бельман (, в. Астрагляды, Рэчыцкі павет, Мінская губерня — ) — урач-неўрапатолаг. Доктар медыцынскіх навук (1952), прафесар (1965). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Скончыў Днепрапятроўскі медыцынскі інстытут (1931), Другі Ленінградскі медыцынскі інстытут (аспірантура, 1938).
Працаваў у 1-ым Ленінградскім медыцынскім інстытуце (1932—1935, урач-экстэрн клінікі нервовых хвароб); Ленінградскай урачэбна-працоўнай экспертызе (1939—1941, эксперт-неўрапатолаг); Эвакагоспітале (1941—1945, начальнік неўралагічнага аддзялення); Ленінградскім псіханеўралагічным інстытуце імя У. М. Бехцерава (1946—1964, навуковы супрацоўнік); Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1965—1977, загадчык кафедры нервовых хвароб).
Навуковыя інтарэсы: даследаванні ў галіне сасудзістай паталогіі нервовай сістэмы, эпілепсіі, вегетатыўнай дысфункцыі і неўрозах.
Літаратура Бельман Ефим Львович // Профессора и доктора наук Гродненского государственного медицинского университета, [1958―2013 / В. А. Снежицкий, Е. М. Тищенко]. — Гродно, 2013. — С. 41. Бельман Ефим Львович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 247.