Сэр Ліндсі Харві Хойл (, нар. ) — брытанскі палітык, спікер палаты абшчын. Заняў пасаду 4 лістапада 2019 года пасля адстаўкі Джона Беркоу. Да абрання на пасаду спікера быў сябрам Лейбарысцкай партыі і сябрам палаты абшчын ад акругі Чорлі.
У якасці дэпутата палаты абшчын ад Лейбарысцкай партыі Хойл займаў пасаду намесніка спікера Джона Беркоу з 2010 па 2019 год, быў абраны спікерам 4 лістапада 2019 года. Хойл быў аднагалосна пераабраны праз пяць дзён пасля парламенцкіх выбараў 2019 года.