Саковічы, Саковічы-Насілоўскія — шляхецкі род герба «Помян».

Родапачынальнікам лічыцца Сак (у хрышчэнні Станіслаў), які пры заключэнні Гарадзельскай уніі быў адаптаваны да герба «Помян»Semkowicz, W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle 1413 r. // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. 1926—1927. T. VIII. — Kraków: Polskie Towarzystwo Heraldyczne we Lwowie, 1928. — S. 230., у 1433 годзе быў старастам дубінскім. Станіслаў Ск меў 6 сыноў -- Андрэя, Ваську (Васілю), Алехну, Івашку, Станьку, Пятра, Федзьку. З канца XV ст. Саковічы называюцца Насілоўскімі ад маёнтка Насілава (Ашмянскі павет).

Прадстаўнікі Андрэй — ваявода троцкі (1459—1465), намеснік полацкі (1444—1458), намеснік смаленскі (1440) Багдан Юрый Міхаіл Ганна Васька (Васіль) (? — каля 1473) — 25 ліпеня 1444 года разам з жонкай, дачкой і іншымі (не названымі) дзецьмі зрабіў ахвяраванне віленскім францысканцамKodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej = Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. — T. 1. (1387—1507). Wydali Jan Fijałek i Władysław Semkowicz. — Kraków, 1948. — S. 203.. Жонка — МілохнаПятраўскас, Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / Р. Пятраўскас; пер. з літоўскай мовы А. Мікус. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — С. 294. — ISBN 978-5-00076-015-4.. Сцечка — памёр пры жыцці бацькі Кацярына — памерла пры жыцці бацькі Алехна — староста бельскі (1477—1481) Івашка (Ян) — староста вількейскі (1451), маршалак гаспадарскі (1472) Альберт Станька (Станіслаў) — меў бенефецыйныя ўладанні ў Боліне і Уле (каля Чашнікаў), якія атрымаў ад Жыгімонта Кейстутавіча і Казіміра ЯгелончыкаLietuvos Metrika. Knyga Nr. 3, 1440—1498. Užrašymų knyga 3 = Lithuanian Metrica. Book of inscriptions 3, 1440—1498 = Литовская Метрика. Книга записей 3 / [parengė Lina Anužytė ir Algirdas Baliulis]; Lietuvos istorijos institutas. — Vilnius: Žara, 1998. — 161, p. — P. 29, 44. — ISBN 9986-34-026-8.. Жонка — Васка. Пётр — староста ковенскі (1447), які хутчэй за ўсё згаданы як Vako у час паездкі да магістра Ордэна ў пачатку 1447 годаLiv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. — Riga, Moskau, 1896. — S. 200—201. Федзька — згадваецца толькі адзін раз паміж 1441/1443 гадоў, калі атрымаў людзей ад вялікага князя Казіміра ЯгелончыкаLietuvos Metrika. Knyga Nr. 3, 1440—1498. Užrašymų knyga 3 = Lithuanian Metrica. Book of inscriptions 3, 1440—1498 = Литовская Метрика. Книга записей 3 / [parengė Lina Anužytė ir Algirdas Baliulis]; Lietuvos istorijos institutas. — Vilnius: Žara, 1998. — 161, p. — P. 68. — ISBN 9986-34-026-8.. Магчыма, стараста бельскі ў 1439 годзеSzybkowski, S. [Recenzija] / Sobiesław Szybkowski // Zapiski Historyczne. — 2005. — T. 70. — Z. 4. — S. 158..

Крыніцы

Літаратура Kelma, E. Ród Sakowiczów i jego majętności w XV i pierwszej połowie XVI wieku // Lituano-Slavica Posnaniensia. Studia Historica. — T. 3. — Poznań, 1989. — S.

Сліж, Н. Саковічы-Насілоўскія: ад уплывогага да шараговага роду (XV—XVI стст.) // ARCHE Пачатак. — 2014. — № 6 (127): Магнатэрыя Вялікага Княства Літоўскага. — С. 41—58. — ISSN 1392-9682.