Балморал ( або рэдкае мясцовае вымаўленне ) — замак у Шатландыі, які размешчаны ў аднайменнай вёсцы на беразе ракі Ды, у вобласці Абердзіншыр, прыватная рэзідэнцыя брытанскіх манархаў.

Пабудаваны ў 1852 годзе ў старашатландскім гатычным стылі, з граніту архітэктарам Уільямам Смітам па даручэнні прынца Альберта, які папярэдне набыў гэты маёнтак. Замак быў улюблёнай летняй рэзідэнцыяй яго жонкі, каралевы Вікторыі, дзе яна разам з сям'ёй праводзіла канец лета. Традыцыю адпачываць у гэтым прыватным каралеўскім маёнтку працягнулі і яе нашчадкі.

8 верасня 2022 года ў замку памерла каралева Лізавета II.

Катэгорыя:Замкі паводле алфавіта