Дом Саветаў — будынак у горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці, размешчаны па Савецкай вуліцы, 79. Пабудаваны ў 1978 годзе па праекце архітэктара Л. Макарэвіча. У будынку размешчаны Баранавіцкі раённы выканаўчы камітэт, раней таксама размяшчаўся гарадскі выканаўчы камітэт.

Архітэктура Г-падобная ў плане кампазіцыя складаецца з асноўнага 6-павярховага прамавугольнага ў плане цаглянага са зборна-маналітным каркасам будынка і злучанай з ім па першым паверсе крытай пераходнай галерэяй прамавугольнай у плане залы пасяджэнняў (на 395 месцаў). Службовыя памяшканні размешчаны абапал калідораў, што адыходзяць у 2 бакі ад лесвічна-ліфтавага хола. Галоўны ўваход акцэнтаваны асіметрычна размешчаным вынасным аб’ёмам лесвічна-ліфтавога вузла. Пластыка галоўнага фасада ствараецца мерным рытмам пілонаў на вышыню 2—6-га паверхаў, злучаных паміж сабой міжпаверхавымі прасценкамі. Фасады апрацаваны тынкоўкай светлага колеру. У аддзелцы інтэр’ераў выкарыстаны гіпсабетонныя пліткі, тэразітавы тынк і іншыя матэрыялы.

Разам з іншымі будынкамі фарміруе адміністрацыйна-грамадскі цэнтр горада па вуліцы Савецкай.

Літаратура

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Леаніда Макарэвіча Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі мадэрнізм Катэгорыя:1978 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1978 годзе Катэгорыя:Савецкая вуліца (Баранавічы) Катэгорыя:Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт Катэгорыя:Баранавіцкі раённы выканаўчы камітэт Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Баранавічаў