Міхаіл Піліпавіч Чэпік (, в. Залессе, Лепельскі раён, Віцебская вобласць — ) — беларускі мастак.
Біяграфія Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў у 1951 годзе Мінскае мастацкае вучылішча. Вучыўся ў Л. Лейтмана, В. Волкава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1953 года.
Працаваў у 1951—1985 гадах мастаком-сцэнографам у Дзяржаўным тэатры оперы і балета БССР. Член Беларускага саюза мастакоў з 1961 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1960 года.
Жыў у г. Мінску. Памёр года.
Творчасць Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу, а таксама ў акварэлі, графіцы, плакаце і сцэнаграфіі. Асноўныя творы: «Вечар у вёсцы» (1953), палотны «1941 год», «За намі родная зямля» (1958), «Горад увечары» (1961), «Уставай, краіна агромністая…» (1967), «Курган славы» (1970), «Свята ўраджаю», «Балада», «Пра справы надзённыя», «На Купалле» (1975), «Дрэва дружбы», «Партызанская быль» (1985), «Асенні прыпар», «Маладзёжная брыгада», «Працоўныя будні» (1973), «Час цвіцення траў» (1980), «Вячоркі» (1989), «Бульба» (1991), «Над родным Нёманам. Я. Колас», «Сон» (абедзве 1992), «Жніво», «Суровы час», «Паэт», «Буслы», «Адцвіла грэчка», «Азёрны край», «Лепельскі край»; партрэт В. Чарнабаева; серыя акварэляў і малюнкаў пра Мінск і Міншчыну; дэкарацыі да спектакля «Вертэр» Ж. Маснэ (1959). Творы вызначаюцца прастатой, раўнавагай і суразмернасцю кампазіцыі, яркай дэкаратыўнасцю, паэтызацыяй вобразаў.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах БСМ.
Літаратура
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Акварэлісты Беларусі Катэгорыя:Сцэнографы Беларусі Катэгорыя:Мастакі-плакатысты Беларусі Катэгорыя:Графікі Беларусі