Рынат Леанідавіч Ахметаў (; нар. , Данецк, УССР, СССР) — украінскі прадпрымальнік і палітык татарскага паходжання, лічыцца адным з самых багатых людзей УкраіныEight Ukrainians make Forbes magazine’s list of world billionaires, Kyiv Post (2 лютага 2015).

Бацькі Рыната Ахметава — волжскія татары, якія прыбылі на Данбас у сярэдзіне XX стагоддзя.

Народны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны V і VI скліканняў ад Партыі рэгіёнаў. Прэзідэнт футбольнага клуба «Шахцёр» з Данецка з 1995 года (рэкордны продаж — Міхаіл Мудрык у Чэлсі, 2023). Таксама Рынат Ахметаў валодае 100 % акцый інвестыцыйнай прыватнай кампаніі System Capital Management.

З 2014 года ён не жыве ў родным Данецку з-за расійскага ўварвання.

Стан Ахметава ў верасні 2021 года ацэнены ў 10,0 млрд долараў (241-е месца ў свеце, па версіі Bloomberg). Згодна з сусветным рэйтынгам Forbes, у 2021 годзе Ахметаў заняў 327 месца сярод самых багатых людзей свету з капіталам 7,6 млрд долараў. Па стане на кастрычнік 2025 года ён лічыцца самым багатым чалавекам ва Украіне.

У 2020 годзе ён адмовіўся ад сваіх медыйных актываў, каб пазбегнуць дзеяння антыалігархічнага заканадаўства Украіны.

У маі 2024 года ініцыятыва «Сталёвы фронт» Рыната Ахметава анансавала серыйную вытворчасць дадатковых ахоўных сталёвых экранаў для танкаў, распрацаваных спецыяльна для Т-72, Т-64 і М1 Абрамс. Пасля працяглых выпрабаванняў экраны пачалі бясплатна перадаваць Узброеным сілам Украіны. Станам на 24 мая 2024 года, выраблена і перададзена прынамсі 25 сістэм экранаў, 7 з іх для танкаў M1 Abrams.

Агулам з лютага 2022 года яго бізнес дапамог грамадзянскаму насельніцтву і Сілам абароны Украіны на 11,3 мільярда долараў.

Станам на 2025 года, жыве паблізу Кіева.

Мае чацвярых сыноў.

Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Украіны (1999).

Крыніцы

Катэгорыя:Члены Партыі рэгіёнаў Украіны Катэгорыя:Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны V склікання Катэгорыя:Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VI склікання Катэгорыя:ФК Шахцёр Данецк Катэгорыя:Прадпрымальнікі Украіны Катэгорыя:Мільярдэры Украіны