Партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Дзятлаўскага, Казлоўшчынскага, Жалудоцкага, Лідскага, Шчучынскага раёнаў. 15 ліпеня 1944 года брыгада (522 партызаны, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад Брыгада была створана на базе: атрада імя Варашылаваарганізаваны ў Лідскім раёне ў сакавіку 1942 года, ў снежні аб'яднаны з 21-м атрадам і ўключаны ў склад Ленінскай партызанскай брыгады, з чэрвеня 1943 года ў склад партызанскай брыгады імя С. М. Кірава; імя Калінінаарганізаваны ў жніўні 1943 года; атрада імя Дзяржынскагаарганізаваны ў красавіку 1942 года. Таксама ў склад брыгады ўваходзіў: атрад імя Панамарэнкі.
Камандаванне Камандзір П. К. Макараў.
Камісары В. Я. Сашнёў (загінуў); М. М. Белякоў.
Начальнік штабы С. П. Дабравольскі.
Гісторыя У снежні 1943 — лютым 1944 гадоў партызаны падарвалі 31 эшалон, 8 мастоў, знішчылі 16 аўтамашын, маёнтак, зрабілі налёты на ваенныя аб'екты і гарнізоны ў райцэнтры Дзятлава і вёсцы Зачэпічы. У час карнай аперацыі супраць партызан Шчучынскай зоны (7—15.6.1944) вялі абарончыя баі, у ноч на 11 чэрвеня прарвалі блакаду і выйшлі ў Гарадзішчанскі раён. Атрад імя Варашылава ўдзельнічаў у прарыве блакады ў складзе Ленінскай партызанскай брыгады ў снежні 1942 года. У жніўні 1943 года на чыгуначных участках Ліда — Баранавічы, Ліда — Масты, падарваў больш за 600 рэек. У ліпені 1944 года брыгада сумесна з артдывізіёнам Чырвонай Арміі каля райцэнтра Казлоўшчына перарэзала нямецкім войскам шлях да адступлення, захапіла пераправу на рацэ Шчара.
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе