Якаў Зіноўевіч Басін (, Мінск — , Іерусалім) — беларускі гісторык і краязнавец, грамадскі дзеяч, публіцыст. Дзеяч яўрэйскай грамады ў Беларусі.
Біяграфія Нарадзіўся 28 жніўня 1939 года ў Мінску.
Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут, шмат гадоў працаваў лекарам, выдаў некалькі навуковых працаў у медыцыне.
У 1960-я быў адным з арганізатараў мінскага джаз-клуба, аўтарам перадач па гісторыі джазу на беларускім тэлебачанні. Быў адным з тых, хто заснаваў Беларускі клюб вясёлых і знаходлівых, другі прызёр чэмпіяната СССР (1967—1968).
З другой паловы 1980-х займаўся праваабарончай і грамадскай дзейнасьцю ў якасці актывіста яўрэйскай грамады ў Беларусі. Быў сустаршынёй Саюза яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і грамадаў Беларусі, кіраўніком мінскай грамады прагрэсіўнага іўдаізму. Аўтар даследаванняў па гісторыі беларускага яўрэйства, удзельнік шматлікіх навуковых і грамадскіх міжнародных канферэнцый. Узначальваў беларускае прадстаўніцтва амерыканскай грамадскай арганізацыі «Саюз камітэтаў у абарону былых савецкіх яўрэяў». Выступаў з пратэстамі супраць праяў дзяржаўнага антысемітызму, удзельнічаў у кангрэсах АБСЕ па барацьбе з ксенафобіяй і антысемітызмам.
У 2015 годзе браў удзел у першым Беларускім грамадскім трыбунале над сталінізмам, які праводзілі міжнародная праваабарончая грамадская арганізацыя «Мемарыял» разам з ініцыятывай «За ўратаванне Курапатаў».
У чэрвені 2021 года разам з чатырма дзясяткамі выхадцаў з Беларусі падпісаў зварот да новага міністра замежных спраў Ізраіля Яіра Лапіда з заклікам выказаць пазіцыю Ізраіля ў дачыненьні да сітуацыі ў БеларусіПамёр Якаў Басін.
Памёр 17 лютага 2022 года ў Іерусаліме.
Узнагароды Выдатнік аховы здароўя; прэмія Міністэрства аховы здароўя СССР (1974).
Літаратура Вестник Брестского государственного технического университета. — 2008. — № 6. — С. 5-8. Кто есть кто в Республике Беларусь, 2004 : [энциклопедия]. — Минск, 2004. — С. 26. Кто есть кто в Республике Беларусь. — Минск, 2001. — С. 98. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 2003. — Т. 6, кн. 2. — С. 330. Элемент маркіраванага пераліку
Катэгорыя:Дзеячы яўрэйскіх грамадскіх арганізацый Катэгорыя:Гісторыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Публіцысты XX стагоддзя Катэгорыя:Гісторыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Медыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Журналісты XX стагоддзя Катэгорыя:Журналісты XXI стагоддзя Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Рэдактары XX стагоддзя Катэгорыя:Публіцысты XXI стагоддзя Катэгорыя:Іўдаізм у Беларусі Катэгорыя:Праваабаронцы Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі Халакоста Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Папулярызатары навукі Катэгорыя:Барацьба з антысемітызмам