Камароўская () — запраектаваная станцыя трэцяй чаргі Зеленалужскай лініі Мінскага метрапалітэна, якую плануюць размясціць на скрыжаванні вуліц Максіма Багдановіча і Веры ХаружайМінгарвыканкам прысвоіў назвы станцыям трэцяй і чацвёртай ліній Мінскага метрапалітэна.
Назву станцыя атрымала ад гістарычна раёна Камароўка. Першапачатковая праектная назва — Веры Харужай. Увогуле трэцяя чарга Зеленалужскай лініі будзе складацца з 4 станцый: «Прафсаюзная», «Пярэспа», «Камароўская» і «Парк Дружбы Народаў». Паводле планаў, будаўніцтва павінна быць скончана да 2028-2029 года.
Праект Праект «Камароўскай» будзе нагадваць станцыі «Міхалова» і «Немаршанскі Сад», а таксама падобны на праекты «Прафсаюзнай» і «Пярэспы». Шматпавярховая, кампактная, эскалатары па цэнтры станцыі. Вестыбюль будзе таксама адзін. Праект спадабаўся метрабудаўнікам за сваю кампактнасць, адносную таннасць і хуткасць будаўніцтва. Глыбіня — таксама каля 12 метраў. Выхадаў з падземнага пераходу будзе чатыры — па аднаму на кожны з бакоў скрыжавання.
Станцыю пачнуць будаваць пасля праходкі тунэляў Парк Дружбы Народаў — Прафсаюзная.
Катэгорыя:Будуемыя і праектуемыя станцыі Мінскага метрапалітэна Катэгорыя:Зеленалужская лінія метро