Марыс Эн Пейн (; нар. , ) — аўстралійскі юрыст, палітычны і дзяржаўны дзеяч, член Ліберальнай партыі, міністр замежных спраў Аўстраліі (2018—2022).
Біяграфія Скончыла Універсітэт Новага Паўднёвага Уэльса, атрымаўшы ступені бакалаўра мастацтваў і бакалаўра права. У 1982 годзе ўступіла ў Ліберальную партыю, стала першай жанчынай, якая ўзначаліла маладзёжную арганізацыю Нацыянальны рух маладых лібералаў, на працягу дзесяці гадоў працавала ў аддзяленні Ліберальнай партыі штата Новы Паўднёвы Уэльс.
У 1997 годзе была прызначаная сенатарам Аўстраліі ад свайго роднага штата пасля адстаўкі Боба Вудса, пазней пераабіралася ў 2001, 2007 і 2013 гадах.