Вікторыя Джэйн Нуланд (; нар. года, , ЗША) — амерыканскі дыпламат і палітык, афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамента ЗША ў 2011—2013 гг. Затым — памочнік дзяржаўнага сакратара па справах Еўропы і Еўразіі. Валодае рускай і французскай мовамі.
З 1985 па 1986 гады працавала ў Гуанчжоў (КНР). У 1987 годзе служыла ў бюро Дзярждэпартамента па Усходняй Азіі і Ціхім акіяне. З 1988 па 1990 гады займалася пытаннямі адносін з СССР у сталіцы Манголіі Улан-Батары.
У 1991—1993 гадах працавала ў пасольстве ЗША ў Маскве, дзе адказвала за сувязі з урадам Барыса Ельцына. У 1993—1996 гадах працавала ў апараце намесніка дзяржаўнага сакратара ЗША Строўба Толбата, дзе пад старшынствам сенатара Рычарда Лугара займалася пытаннямі Расіі, яе суседзяў і пашырэння НАТА. Яна працавала над пытаннямі ядзернага раззбраення Украіны, Казахстана, Беларусі, палітыкай у адносінах да Босніі, Косава і Гаіці.
У 1997—1999 гадах — намеснік дырэктара па справах былога СССР у Дзяржаўным дэпартаменце, адказвала за палітыку ЗША ў дачыненні да Расіі і краін Каўказа. Узнагароджана міністрам абароны медалём за працу падчас вайны НАТА супраць Югаславіі.
У 1999—2000 гадах працавала ў Савеце па міжнародных адносінах, дзе займалася ўплывам антыамерыканізму на адносіны ЗША з іншымі буйнымі сусветнымі дзяржавамі.