Аляксей Аляксеевіч Хартонік (1926 —) — беларускі ўрач-хірург. Кандыдат медыцынскіх навук (Смаленск, 1965). Дацэнт (1973). Заслужаны ўрач БССР (1981)Хартоник, Алексей Алексеевич (кандидат медицинских наук, врач-хирург; род. 1926) .
Біяграфія
Скончыў медыцынскае вучылішча, 1945; фельчар станцыі хуткай медыцынскай дапамогі ў Баранавічах, 1945—1946. Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут, 1951. Загадчык Ляскавіцкага сельскага ўрачэбнага участка, 1951—1952; ардынатар хірургічнага аддзялення Мазырскай гарадской бальніцы, 1952—1976Хартоник Алексей Алексеевич (14.05.1926-) .
У 1957—1965 гадах загадчык хірургічнага аддзялення Слонімскай цэнтральнай раённай бальніцы (Гродзенская вобласць), адначасова выкладчык хірургіі і анатоміі медыцынскага вучылішча.
Асістэнт 1-й кафедры шпітальнай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута, 1965—1973, адначасова намеснік дэкана лячэбнага факультэта, 1970—1971, дэкан стаматалагічнага факультэта, 1971—1987.
Дацэнт 1-й кафедры шпітальнай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута (1973—1994), выконваў абавязкі загадчыка 3-й кафедры хірургічных хвароб (1989).
Дыспетчар навучальнага аддзела МДМІ з 1995 года.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: хірургія язвавай хваробы страўніка; кансерватыўнае і аператыўнае лячэнне вострага панкрэатыту; «»; дыягностыка дэструктыўнага халецыстыту; лапараскапія ў ранняй дыягностыцы вострых аментытаў; рэзекцыя сальніка малымі порцыямі.
Аўтар каля 50 навуковых работ.
Бібліяграфія
Профилактика и лечение сельскохозяйственных травм у колхозников Слонимского района : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / А. А. Хартоник. — Смоленск, 1965.
Грамадская дзейнасць
Дэпутат Слонімскага гарадскога савета (1961), Гродзенскага абласнога савета (1963).
Узнагароды
Узнагароджаны медалямі, значкамі, у т. л. «Выдатнік аховы здароўя», 1973. Прысвоена ганаровае званне заслужанага ўрача БССР, 1981.
Літаратура
Библиография диссертаций, защищенных и подготовленных в Белорусской ССР (1956—1965). — Минск, 1966.
Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР