Бамбардзіроўка Вальядаліда () — эпізод грамадзянскай вайны ў Іспаніі, які адбыўся 25 студзеня 1938 года. Дадзены інцыдэнт стаў найбуйнейшай паветранай атакай на кастыльскі горад Вальядалід за ўвесь час баявых дзеянняў.

Перадгісторыя З пачатку ліпеньскага паўстання 1936 года Вальядалід апынуўся ў руках паўстанцаў-нацыяналістаў, стаўшы адным з галоўных цэнтраў арміі прыхільнікаў Франсіска Франка. Горад быў штаб-кватэрай VII ваеннай акругі. На той час там пражывала каля 100 000 чалавек.

У далейшым, па меры акружэння Мадрыда (1936 г.) і завяршэння Паўночнай кампаніі (1937 г.), яго стратэгічнае значэнне памяншалася, паколькі фронт аддаляўся ўсё далей і далей. Такім чынам, Вальядалід ператвараецца ў тыповы горад падтрымкі ар’ергардаBombas sobre una ciudad bajo mínimos.

Тым часам паўстанцкія сілы ўзмацнілі бамбардзіроўкі важных гарадскіх і прамысловых цэнтраў рэспубліканцаў, такіх як Барселона, Валенсія і АлікантэVarios autores, La Guerra Civil mes a mes, Tomo 33: La caída de Barcelona (Enero de 1939), pág. 100. У адказ рэспубліканская авіяцыя пачала сваю кампанію паветраных нападаўHugh Thomas, pág. 854.

Бамбардзіроўка 25 студзеня да горада падляцелі каля 15 хуткаходных самалётаў АНТ-40 (СБ-2) і скінулі 7,5 тон бомбаў. Атака асабліва закранула майстэрні чыгуначнага вакзала, а таксама размешчаныя паблізу склады боепрыпасаўVarios autores, La Guerra Civil mes a mes, Tomo 21: El Generalísimo instaura su régimen (Enero de 1938), pág. 154.

Паветраны налёт прывёў да гібелі 14 чалавек. Яшчэ 70 былі паранены.

Іншыя бамбардзіроўкі Вальядалід быў шостым горадам паўстанцаў (пасля Кордавы, Пальмы-дэ-Маёркі, Гранады, Авілы і Севільі), якія найбольш пацярпелі ад налётаў рэспубліканскай авіяцыяй. Паводле звестак El Norte de Castilla, у правінцыі за ўвесь канфлікт ў выніку 20 нападаў пацярпелі 412 чалавек.

Літаратура Solé, Josep María & Villarroya, Joan. España en llamas, la Guerra Civil desde el Aire. Temas de Hoy, Madid, 2003. Thomas, Hugh (1985). La Guerra Civil Española / Volumen II. Barcelona: Grijalbo. ISBN 84-253-0695-7.

Спасылкі Fotos de bombardeos en Valladolid durante distintos años de la guerra civil (BIBLIOTECA NACIONAL) Fotos de víctimas y destrozos de un bombardeo en Valladolid (BIBLIOTECA NACIONAL)

Катэгорыя:Бамбардзіроўкі грамадзянскай вайны ў Іспаніі Катэгорыя:Падзеі 25 студзеня Катэгорыя:Студзень 1938 года Катэгорыя:1938 год у Іспаніі