Анатоль Сямёнавіч Фядзенка (, г. Грозны — ) — вучоны-матэматык, педагог, аўтар прац па дыферэнцыяльнай геаметрыі, тэорыі груп Лі і аднародных прастораў.
Біяграфія Пасля заканчэння сярэдняй школы з залатым медалём паступіў на механіка-матэматычны факультэт МДУ імя М. В. Ламаносава. У кастрычніку 1955 года абараніў кандыдацкую дысертацыю і прыступіў да працы на кафедры геаметрыі фізіка-матэматычнага факультэта БДУ. З 1976 па 1979 год — дэкан механіка-матэматычнага факультэта.
Узнагароды Заслужаны работнік народнай адукацыі БССР, выдатнік народнай асветы Беларусі.
Літаратура
Вестник БГУ. Серия 1, Физика. Математика. Информатика. — 2009. — № 3. — С. 121. Математика и математики БГУ и Беларуси: 100 лет развития / С. В. Абламейко, М. А. Журавков ; Белорусский государственный университет. — Минск, 2021. — С. 89-90. Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, 1921—2001 / [складальнік А. А. Яноўскі]. — Мінск, 2001. — С. 285—286. Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 352.
Спасылкі Феденко Анатолий Семёнович
Катэгорыя:Дэканы механіка-матэматычнага факультэта БДУ Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі