Сяргей Уладзіміравіч Калтовіч (, Гомель — , Мінск) — беларускі дызайнер, фатограф.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і службоўцаў. Бацька — інжынер Уладзімір Мікалаевіч Калтовіч (1937—1979). Маці — Іна Мікалаеўна Калтовіч (нар. 1935). У 1968—1977 гадах навучаўся ў СШ № 6 Мінска. У 1980 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча па спецыяльнасьці «харавое дырыжаванне».

Член Беларускага саюза дызайнераў, лаўрэат міжнародных конкурсаў.

Праца 1980—1982 гг. — служба ў шэрагах Савецкай арміі. 1984—1987 гг. — фатограф у БелНДІП горадабудаўніцтва. 1987—1990 гг. — загадчык фоталабараторыі ў агенцтве «Прапанова». 1990—1993 гг. — фатограф у музеі П. Броўкі. 1993—1997 гг. — фатограф у ТАА «Солвіс». З 1997 г. — фатограф на Мінскім мастацкім камбінаце. З 1995 г. — супольна з В. Сядых творчая фотастудыя «Секо»

Творчасць Кірунак у дызайне — фотадызайн, фатаграфія. Асноўныя праекты: насценныя календары, плакаты, буклеты, часопісы, кішэнныя календары, партфоліа.

Работы

Узнагароды 1987 г. — бронзавы медаль ВДНГ г. Масква. 1998 г. — срэбны медаль FIAP Іран. 1999 г. — бронзавы медаль FIAP Харватыя. 1999 г. — бронзавы медаль FIAP Іспанія. Ганаровая стужка FIAP Францыя.

Літаратура Беларускі саюз дызайнераў / аўт.-склад. Н. В. Федасеенка. — Мн.: «Беларускі саюз дызайнераў», 1998. — 3.

Катэгорыя:Дызайнеры Беларусі Катэгорыя:Фатографы Беларусі Катэгорыя:Фатографы СССР