Аляксандр Сцяпанавіч Краўчук (нар. , Мінск) — беларускі спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела. Доктар фізіка-матэматычных навук (Расія, 2004; Беларусь, 2005), кандыдат тэхнічных навук (1994), дацэнт (2005), прафесар.

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Матэматыка», 1991), Інстытут надзейнасці машын АН Беларусі (аспірантура, спецыяльнасць «Дынаміка, трываласць машын, прыбораў і апаратуры», 1994), Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (дактарантура, 2000).

Працаваў у Інстытуце надзейнасці машын АН Беларусі (1991—1997), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1997—2008), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2008, механіка-матэматычны факультэт, кафедра бія- і нанамеханікі, прафесар). З 2020 года прафесар кафедры эканамічнай інфарматыкі БДЭУ.

Навуковыя інтарэсы: механіка; вылічальная матэматыка.

Літаратура Кравчук Александр Степанович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 261.

Катэгорыя:Механікі Беларусі Катэгорыя:Постаці беларускай інфарматыкі