Мікалай Купрыянавіч Кесель (1898—1971) — беларускі вучоны, інжынер-будаўнік, спецыяліст у галіне тэхналогіі будаўнічай вытворчасці. Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт. Заслужаны будаўнік Беларускай ССР (1968)Кессель, Николай Куприянович (кандидат технических наук, строительство ; 1898—1971) .

Біяграфія Скончыў Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут (1935). Працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце (з 1935, у 1935—1941 і 1945—1962 — дэкан будаўнічага факультэта, 1946—1962 — загадчык кафедры «Будаўнічая вытворчасць»).

Бібліяграфія Исследование теплотехнических, тепловлажностных и аэродинамических качеств стенового ограждения из керамических блоков с замкнутыми воздушными прослойками : автореферат диссертации … кандидата технических наук / Н. К. Кессель. ― Минск, 1952.

Узнагароды Медаль «За доблесную працу ў гады Вялікай Айчыннай вайны» два медалі «За працоўную адзнаку» Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР медаль «За доблесную працу ў азнаменаванне 100-годдзя У. І. Леніна» і інш.

Літаратура Кессель Николай Куприянович (1898—1971) // Строительный факультет БПИ — БГПА — БНТУ, 1920—2010 : исторический очерк / Э. В. Овчинников, П. И. Лавренко. — Минск, 2010. — С. 26. (Информация: биографические материалы хранятся в музее БНТУ.)  — У змесце: Кесель М. К. Библиография диссертаций, защищенных в Белорусской ССР за 1945—1955 годы. ― Минск, 1958.

Катэгорыя:Будаўнікі Беларусі Катэгорыя:Будаўнікі СССР Катэгорыя:Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР Катэгорыя:Дэканы будаўнічага факультэта БНТУ