Апошняе кітайскае папярэджанне () — іншасказальная ідыёма, якая ўтварылася за часамі СССР у рускай мове, і мае значэнне пагроз пра якія загадзя вядома, што ніякіх дзеянняў у найбліжэйшы час не будзеВадим Серов. Энциклопедический словарь крылатых слов и выражений. — М.: Локид-Пресс, 2003.. Як калька з рускай таксама ўжываецца ў мовах народаў постсавецкай прасторы.
Гісторыя паходжання Выраз узнік пры абвастрэнні адносін паміж ЗША і камуністычным Кітаем у 1950—1960-я гады ў сувязі з гэтак званым тайванскім пытаннем. Першае папярэджанне зроблена Кітаем 7 верасня 1958 года, калі адбываўся другі тайванскі крызіс. ЗША не прызнавалі камуністычны рэжым у Кітаі, а прызнавалі кітайскай уладай рэжым Чан Кайшы, здзяйснялі разведвальныя палёты над тэрытарыяльнымі водамі Кітая. Кітайская Народная Рэспубліка фіксавала парушэнні сваёй паветранай і воднай прасторы з боку ЗША. На кожнае такое парушэнне ўрад КНР па дыпламатычных каналах пасылаў «папярэджанне» амерыканскаму боку, аднак ніяк не дзейнічаў. Напрыклад, у красавіку 1962 года амерыканскі карабель на працягу тыдня патруляваў у Жоўтым моры, за гэты час камуністычны Кітай зрабіў тры папярэджанні наконт уварвання ў яго тэрытарыяльныя водыTHE GULF OF TONKIN INCIDENT. The DESOTO Patrols and OPLAN 34A . Усе папярэджанні нумараваліся. Парушэнні з боку ЗША кітайскай воднай і паветранай прасторы, асабліва ў зоне Тайванскага праліва, былі частымі, таму нумарацыя папярэджанняў перавышала некалькі соцень. Дакладная колькасць зробленых Кітаем папярэджанняў не падлічана. Вядома, што на канец 1964 года іх было больш за 900.
«Апошнія кітайскія папярэджанні» камуністычнага кітайскага ўрада рэгулярна трансліраваліся інфармацыйнымі агенцтвамі і сталі ўстойлівым выразам. З гэтых часоў выказванне «(апошняе) кітайскае папярэджанне» стала назоўным, ужываюць таксама розныя варыянты фразы, узору «647-е кітайскае папярэджанне», «723-е, апошняе, кітайскае папярэджанне» і падобныя.
Крыніцы
Катэгорыя:Знешняя палітыка Кітайскай Народнай Рэспублікі Катэгорыя:Метафары