Аркадзь Трафімавіч Кобля (1930 —) — беларускі будаўнік. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (1980)Кобля, Аркадий Трофимович (строительство; род. 1930) .

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (аўтатрактарны факультэт у 1961 г., будаўнічы факультэт у 1973 г.).

Працаваў сакратаром партыйнай арганізацыі Мінскага домабудаўнічага камбіната нумар 1, дырэктарам завода буйнапанэльнага домабудавання нумар 1, намеснікам генеральнага дырэктара Мінскага вытворчага аб’яднання індустрыяльнага домабудавання.

З 1986 па 1989 год кіраўнік групы савецкіх спецыялістаў домабудаўнічага камбіната г. Дархана (Манголія).

Бібліяграфія

О работе партийного комитета ДСК-1 по ускорению технического прогресса в крупнопанельном домостроении / А. Т. Кобля ; Минский домостроительный комбинат N 1. — Минск, 1970.

Узнагароды

Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (1980). Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1978).

Катэгорыя:Будаўнікі Беларусі Катэгорыя:Будаўнікі СССР Катэгорыя:Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР