Уладзімір Уладзіміравіч Клімовіч (нар. , Мінск) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (2001), дацэнт (2006), прафесар (2011).
Біяграфія Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1980).
Працаваў у Цэнтральнай раённай бальніцы г. Рэчыца Гомельскай вобласці (1981—1985, урач-хірург), Мінскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі (1987—2001, у 1996—2001 — загадчык аперацыйнага аддзялення), Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (2001—2009, дацэнт кафедры хірургіі), Беларускім дзяржаўным універсітэце (гуманітарны факультэт, кафедра экалогіі чалавека, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: актуальныя праблемы неадкладнай хірургіі (гастраінтэстынальныя крывацёкі, панкрэаталогія, біліярная хірургія, неадкладная дапамога пры медыцыне катастроф).
Бібліяграфія Хирургическая тактика при кровотечениях из хронических язв желудка : диссертация … доктора медицинских наук : 14.00.27 : защищена 01.06.2001 : утверждена 10.10.2001 / Климович Владимир Владимирович. — Минск, 2001. Неязвенные гастроинтестинальные кровотечения / А. В. Воробей, В. В. Климович. — Минск, 2008. Хирургия язвенной болезни желудка / В. В. Климович, А. В. Воробей. — Минск, 2006. Язвенные гастродуоденальные кровотечения (тактика и лечение) / В. В. Климович, Г. П. Шорох. — Минск, 1998.
Літаратура Климович Владимир Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 78. Климович Владимир Владимирович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931—2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 386—387.
Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Хірургі СССР