Міхаіл Міхайлавіч Кугейка (нар. , в. Погіры, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі фізік-оптык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1994), прафесар (2003).

Біяграфія Скончыў Мінскі аўтамеханічны тэхнікум (1968), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізіка», спецыялізацыя «Ядзерная электроніка», 1974).

Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (у 1971—1987 — у НДІ прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі, навуковы супрацоўнік, з 1987 — факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій, кафедра квантавай радыёфізікі і оптаэлектронікі, з 1996 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: узаемадзеянне лазернага выпраменьвання з рассейваючым асяроддзем і біялагічнымі аб’ектамі; лазернае зандзіраванне навакольнага асяроддзя; оптыка-электронныя прыборы і комплексы.

Бібліяграфія Теория и методы оптико-физической диагностики неоднородных рассеивающихся сред в условиях отсутствия априорной информации : автореферат диссертации … доктара физико-математических наук : 01.04.05 / Кугейко Михаил Михайлович. — Минск, 1994. Лазерная диагностика и спектроскопия : учебное пособие / М. М. Кугейко. — Минск, 2002. Лазерные системы (в условиях априорной неопределенности) / М. М. Кугейко. — Минск, 1999. Методы и системы квантовой радиофизики : курс лекций / М. М. Кугейко. — Минск, 2009. Теория и методы оптико-физической диагностики неоднородных рассеивающих сред / М. М. Кугейко, Д. М. Оношко. — Минск, 2003.

Літаратура

Кугейка Міхаіл Міхайлавіч // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 151.

Катэгорыя:Радыёфізікі Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі